28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Дзянісаў абраны капітанам хакейнага менскага «Дынама»

Уладзімір Дзянісаў абраны капітанам хакейнага менскага «Дынама»
УЛАДЗІМІР ДЗЯНІСАЎ

У аднаго з самых дасведчаных хакеістаў каманды будзе чацвёра асістэнтаў.

Напярэдадні старту новага сезона КХЛ гульцы менскага «Дынама» абралі капітана, якім стаў абаронца Уладзімір Дзянісаў. Для яго гэтая роля не новая: у сезоне-2012/13 Уладзімір быў асістэнтам фіна Ерэ Каралахці і ў дзевяці матчах падмяняў партнёра. Акрамя таго Дзянісаў насіў нашыўкі з літарай «З» на форме нацыянальнай каманды ў час чэмпіянату свету-2012, паведамляе «Прессбол».

Асістэнтаў у аднаго з самых дасведчаных хакеістаў каманды на гэты раз чацвёра: Аляксандр Паўловіч і Марк-Андрэ Граньяні будуць дапамагаць «кэпу» падчас хатніх матчаў, а Дзмітрый Корабаў і Роб Клінкхамер - падчас гасцявых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках