23 красавiка 2024, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальныя паслугі выварочваюць кішэні

20
Камунальныя паслугі выварочваюць кішэні

Тарыфы растуць насуперак «найвышэйшым указам».

Не далей як у чэрвені, на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі трэба «выйсці на нізкія тарыфы, каб насельніцтва не крыўдзіць». Але беларусы ўжо прызвычаіліся да таго, што шчодрыя абяцанні дыктатара разыходзяцца з рэальнасцю. Так здарылася і гэтым разам, піша «Белгазета».

Падчас выступу на паседжанні ў «савеце рэспублікі» непрыемную для беларусаў навіну агучыў на мінулым тыдні намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец: да канца гэтага года двойчы - 1 верасня і 1 снежня - будуць праіндэксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Смешна, што абгрунтаваннем для такога кроку быў названы рост даходаў насельніцтва. Са слоў Вежнаўца, з 1 верасня спажыўцы заплацяць за камунальныя паслугі на 8% больш, а з 1 снежня, улічваючы, што «рост індэксацыі склаў недзе блізу 10%, адпаведным чынам падвысяцца і тарыфы для насельніцтва».

На некаторыя паслугі рост будзе істотным. Так, тарыф па каналізацыі вырасце на 48,5%, кошт халоднага водазабеспячэння вырасце на 27,7%, а вываз цвёрдых бытавых адкідаў «пацяжэе» на 19%.

Пры гэтым, як сцвярджае афіцыйнае выданне «Звязда», агульны рахунак вырасце толькі на $5. Такім чынам, на канец года аплата ЖКП у двухпакаёвай кватэры 48 кв.м з трыма жыхарамі ў ацяпляльны перыяд абыдзецца BYN93, а ўзровень кампенсацыі насельніцтвам комплексу камунальных паслуг вырасце да 74,8%.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках