24 красавiка 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць Расеі

1
ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць Расеі

ЗША ўнеслі чатырох расейцаў у санкцыйны спіс за пазіцыю што да КНДР.

У санкцыйны спіс трапілі: Ірына Х’юіш, звязаная з кампаніяй Velmur management PTE LTD; Рубэн Кіракасян, звязаны з кампаніямі Gefest-M і Korea Tangun trading corporation, Міхаіл Пісклін і Андрэй Сербін, піша ria.ru.

Таксама пад санкцыі трапіла кампанія «Гефест-М», зарэгістраваная ў Маскве. Яна абвінавачваецца ў сувязях з паўночнакарэйскай гандлёвай карпарацыяй «Тангун».

Акрамя таго, абмежаванні закранулі пяць кампаній з КНР, дзве з Намібіі і дзве з Сінгапура.

У чэрвені мінфінансаў ужо ўводзіла санкцыі супраць грамадзян Расеі ў сувязі з развіццём ядзернай праграмы Пхеньяна. Пад абмежаванні трапіў расеец Ігар Мічурын, звязаны з кампаніяй Ardis-bearings. Акрамя таго, ЗША ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній - «Незалежнай нафтагазавай кампаніі», «ННК Прыморнафтапрадукт», і Ardis-bearings (ТАА «Ардыс-Падшыпнік», гендырэктарам і уладальнікам якога з'яўляецца Мічурын).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках