29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

21-гадовы беларус выйграў пяты этап шматдзённай велагонкі ў Францыі

3
21-гадовы беларус выйграў пяты этап шматдзённай велагонкі ў Францыі

Беларускі велагоншчык лідзіруе ў горным заліку, а каманда Беларусі - у камандным.

Беларус Васіль Строкаў выйграў пяты этап шматдзённай велагонкі «Тур дэ Авэнір», якая лічыцца аналагам «Тур дэ Франс» для гоншчыкаў не старэйшых за 23 гады, паведамляе tut.by.

Строкаў разам з партнёрам у камандзе Іллём Воўкавым і аўстрыйцам Патрыкам Гамперам сышоў у адрыў, які пелатон не паспеў нагнаць. У фінішы найлепш за ўсіх паказаў сябе Строкаў. Воўкаў фінішаваў трэцім, а ў топ-10 таксама трапіў Уладзімір Гараховік.

Наперадзе гоншчыкаў чакаюць чатыры горныя этапы. Перад іх стартам Воўкаў займае ў агульным заліку другое месца, саступаючы Гамперу 1 хвіліну і 23 секунды. Лідар нашай каманды Аляксандр Рабушэнка, які ўжо двойчы трапляў у топ-10, займае 20-е месца (+3.49), Ягор Шпакоўскі ідзе 63-м, Васіль Строкаў - 97-м, Уладзімір Гараховік - 114-м.

Строкаў лідзіруе ў горным заліку, а каманда Беларусі - у камандным.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках