24 красавiка 2024, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Мінец: Толькі супраціў!

5
Валер Мінец: Толькі супраціў!

Супрацьстаяць акупацыі нашай краіны Расеяй трэба ўжо цяпер - усімі магчымымі спосабамі.

Пра гэта сайту Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org заявіў адзін з лідараў дэмакратычнай апазіцыі, прадстаўнік БНК у Лідзе Валер Мінец.

З ягоных слоў, вучэнні «Захад-2017» нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі:

- Не трэба быць экспэртам, каб зразумець, чым могуць скончыцца гэтыя манеўры. Адказ ляжыць проста на паверхні - паводле аналогіі з сумна вядомымі вучэннямі ў Абхазіі, Крыме, Прыднястроўі, ля межаў Украіны. Да таго ж, ёсць звесткі, што на вышэйшым узроўні ёсць дамоўленасць пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расейскіх сіл супрацьпаветранай абароны. Калі дадаць да вайсковых прычын эканамічныя - атрымліваем поўную васальную залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна, то становіцца зразумелым, што Расея не стане выводзіць увесь кантынгент войскаў. Гэта простыя наступствы здрады Беларусі з боку сённяшніх нелегітымных уладаў.

Актывіст упэўнены, што супрацьстаяць акупацыі можна і трэба:

- У першую чаргу, цяпер неабходны інфармацыйны супраціў. Акцыі, мітынгі, улёткі - што заўгодна! Трэба разумець, асэнсоўваць, што вайна Расеі супраць Беларусі ўжо ідзе, мяняюцца толькі фазы гэтай паўзучай агрэсіі. Мы памятаем, як развіваліся падзеі ва Украіне, таму асабіста я абсалютна ў гэтым пытанні згодны з Зянонам Пазьняком: адсутнасць супраціву дазволіць міжнароднай супольнасці ўспрыняць ўзброеную акупацыю незалежнай суверэннай дзяржавы як добраахвотны аншлюс. Таму трэба праводзіць, наколькі гэта магчыма, працу з сілавікамі, жаўнерамі, афіцэрамі каб хаця б частка з іх ўстала на наш бок пры развіцці горшага сцэнару падзей. Толькі супраціў! Інфармацыйны, сілавы, партызанскі. Нам трэба любымі спосабамі не дапусціць акупацыі.

Валер Мінец нагадаў пра набліжэнне важнай для беларускіх патрыётаў даты - гадавіны перамогі пад Воршай. У гэты дзень у Менску пройдзе акцыя пратэсту супраць сумесных з Расеяй вайсковых вучэнняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках