25 красавiка 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай цытадэлі ўспомнілі пакт Молатава-Рыбентропа

11
У Берасцейскай цытадэлі ўспомнілі пакт Молатава-Рыбентропа

Актывісты правялі смелую акцыю ў гадавіну падпісання пагаднення паміж Гітлерам і Сталіным.

У Берасці, на тэрыторыі Берасцейскай цытадэлі, грамадскія актывісты правялі акцыю, прысвечаную 78-й гадавіне падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, паведамляе Charter97.org.

Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі як жыхароў Берасця, так і шматлікіх расейскіх турыстаў, якія наведваюць цытадэль.

«23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. У гэты дзень ў 1939 годзе была падпісаная дамова аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, якая падзяліла Еўропу на сферы ўплыву, і развязала сусветную вайну.

У памяць аб гэтай падзеі на падыходзе да Берасцейскай цытадэлі, каля афіцыйных графіці лукашысцкай прапаганды, з'явіўся вялізны плакат, які нагадвае пра ролю двух дыктатараў у развязванні сусветнай вайны. Менавіта Савецкі Саюз і фашысцкая Германія нясуць адказнасць за мільёны загубленых жыццяў!

Гэтыя факты як раз і замоўчваюць сённяшнія псеўдагісторыкі Расеі і Беларусі, дагаджаючы аўтарытарным рэжымам Пуціна і Лукашэнкі», - паведамілі актывісты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках