24 красавiка 2024, Серада, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць спосабаў «уключыць мазгі»

8
Названыя пяць спосабаў «уключыць мазгі»

Правераныя спосабы сабрацца і засяродзіцца на працы.

Выхадных дзён, адпачынкаў, святаў заўсёды мала. І першы дзень на працы звычайна даецца нам няпроста. Хочацца пагутарыць з калегамі, папіць гарбаты, а пасля абеду дык увогуле марым паспаць, піша orthodox.od.ua.

Вось пяць правераных спосабаў сабрацца і засяродзіцца на працы:

1. памасіраваць «трэцяе вока»

Гэтая «чароўная» кропка знаходзіцца паміж бровамі, там, дзе пераноссе сустракаецца са ілбом. Націснеце на гэтую кропку кончыкам пальца і зрабіце некалькі глыбокіх удыхаў. Паўтарыце 3-4 разы. Зрабіце так два ці тры разы за дзень.

«Трэцяе вока» звязанае з гіпофізам і эндакрыннай сістэмай. Ціск на гэты пункт стымулюе памяць, здымае стрэс і дапамагае сканцэнтравацца.

2. Перакусіць гарбузовымі семачкамі

Насенне гарбуза можа забяспечыць сутачную дозу цынку, неабходнага чалавеку для паляпшэння памяці і разумовага працэсу. Гарбузовыя семкі таксама ўтрымліваюць амега-3 алеі, якія выдатна «падкормліваюць» мозг. Калі не любіце гарбузовыя семачкі, пачастуйцеся ўлюбёнымі арэхамі, яны таксама багатыя амега-3 алеямі.

3. Рыбны сняданак

Памятаеце, бабулі ў дзяцінстве кармілі нас рыбай і прыгаворвалі: ясі рыбку, будзеш разумным! Мелі рацыю бабулі. У рыбе - незаменныя тлустыя кіслоты, амега-3 кіслоты, фосфар. Бутэрброд з цэльназерневым хлебам з рыбкай забяспечыць вас сілай, энэргіяй і мозг накорміць карыснымі рэчывамі.

Самыя карысныя для мозгу - ласось, фарэль, скумбрыя, сардзіны, кілька.

4. Зрабіце дыхальную гімнастыку

Глыбокае павольнае дыханне дапаможа засяродзіцца, супакоіцца. Асабліва гэта неабходна, калі ў вас наперадзе нарада, прэзентацыя або дзелавая сустрэча. Глыбокае дыханне дапамагае насыціць мозг кіслародам і актываваць тэта-хвалі, якія паляпшаюць памяць. Дыхайце жыватом і засяродзьцеся на ўдыху і выдыху.

Удых - на шэсць раз.

Затрымка дыхання на 2 разы.

Павольны выдых на 9 рахункаў.

І праз некалькі секунд вы адчуеце, як мозг прачынаецца, стрэс сыходзіць, а прыходзіць спакой і ўпэўненасць.

5. Паглядзіце на коцікаў

Японскія навукоўцы давялі, што прагляд фотаздымкаў мілых жывёлін (кацянят, шчанюкоў, вожыкаў і г.д.) дапамагае засяродзіцца і ўвайсці ў працоўны стан. Падчас эксперыменту студэнты, якім прапаноўвалася цягам некаторага часу праглядаць фатаграфіі жывёлін, паводзілі сябе ў працоўным працэсе больш сур'ёзна, свядома і сабрана. Так што фота коцікаў на працоўным стале - гэта не толькі міла, але і карысна для працы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках