29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Жукоўскі перамог у судзе

2
Кастусь Жукоўскі перамог у судзе
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць незалежнага журналіста.

23 жніўня суддзя Лоеўскага раённага суда Іван Цэлкоў спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

Пра гэта журналіст распавёў belsat.eu. Сам ён на судзе не прысутнічаў.

Адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага распачалі за «за працу без акрэдытацыі» (сюжэт для «Белсата», які выйшаў у эфіры нашага канала 14 чэрвеня).

У відэасюжэце распавядалі пра Івана Хвоіна з вёскі Стародубкі (Гомельская вобласць). Улады забілі ягоных свіней, сцвярджаючы, што гэта робіцца праз інфекцыю свіной чумы, не выплачваючы пры гэтым ніякай кампенсацыі.

За апошнія тры гады Канстанціна Жукоўскага штрафавалі за працу без акрэдытацыі 17 разоў, агульная сума штрафаў перавысіла $6 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках