29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэдскія праваабаронцы падтрымалі Фядыніча і Комліка

Швэдскія праваабаронцы падтрымалі Фядыніча і Комліка
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікала беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні з прафсаюзных лідараў.

Швэдская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная нядаўнімі дзеяннямі беларускіх уладаў і асуджае пераслед двух праваабаронцаў - старшыні Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафзвязу РЭП Ігара Комліка, паведамляе ПЦ «Вясна».

Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.

Civil Rights Defenders нагадвае пра справу старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які быў асуджаны за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці непасрэдна ў выніку ягонай законнай дзейнасці ў абарону правоў чалавека ў Беларусі. У 2013 годзе Рабочая група ААН у адвольных затрыманнях прыйшла да высновы, што ягонае затрыманне было адвольным і што Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека.

«Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шэрагу міжнародных канвенцый у правах чалавека, але на практыцы выключна рэдка выконвае свае міжнародныя абавязацельствы. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці па-ранейшаму сутыкаюцца з абмежаваннем сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў. Рэжым прадаўжае душыць крытычныя галасы ў краіне шляхам пераследу, запалохвання і затрыманняў. Гэта непрымальна. Беларусь павінна неадкладна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні, выстаўленыя супраць Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча», - кажа праграмны дырэктар Civil Rights Defenders рэгіёну Еўразіі Яана Кураш.

Civil Rights Defenders тэрмінова заклікаюць урад Беларусі:

- Цяпер жа і безумоўна вызваліць Ігара Комліка;

- Зняць усе абвінавачванні, выстаўленыя супраць Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча;

- Выконваць усе свае міжнародныя абавязацельствы і гарантаваць іх права на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі ў адпаведнасці з артыкуламі 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрусы ў офісах і дамах некалькіх лідараў прафзвязу РЭП. Былі канфіскаваныя фінансавыя дакументы і кампутары.

Падчас ператрусу былі затрыманыя Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, і, паводле афіцыйнай інфармацыі, пададзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, супраць іх была распачатая крымінальная справа. Абодва абвінавачваюцца паводле артыкула 243, часткі 2, КК РБ за ўхіленне ад выплаты падаткаў у значнай суме, і ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Генадзь Фядыніч быў вызвалены ў той жа дзень пасля допыту, у той час як Ігар Комлік застаецца пад вартай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках