20 красавiка 2024, Субота, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без загаду няма патрэбы?

4
Без загаду няма патрэбы?
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Ад афіцыйных структур на ўшанаванні памяці народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі не было нікога.

23 жніўня - 100 гадоў з дня народзінаў народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і 30 гадоў з дня сыходу паэта, празаіка, эсэіста Міхася Стральцова.

Усе, хто прыйшоў з кветкамі на Ўсходнія і Чыжоўскія могілкі, каб ушанаваць іх памяць, - на фота: трохі больш за дзесяць чалавек... Паэты, родныя, сябры. Ад афіцыйных структур, ну хоць бы ад міністэрстваў культуры, адукацыі - нікога. А галоўнае - нічога (ну хоць бы канцэрт у філармоніі) на 100-годдзе народнага паэта.

У звязку з гэтым узнікае простае пытанне: калі вы (улады) кажаце пра беларусізацыю, што вы маеце на ўвазе? Лукашэнку ў вышыванцы?.. Якімі яшчэ метадамі, спосабамі, інструментамі вы збіраецеся яе праводзіць? Літаратурныя, музычныя імпрэзы, звязаныя са 100-годдзем народнаа паэта Беларусі, у гэтым ніяк не маглі б паспрыяць?..

Маглі б. Але не было загаду. А без загаду няма патрэбы. Таму застаецца толькі падзякаваць мінскаму клубу «Дынама», які адзначыў юбілей Пімена Панчанкі, прыдумаўшы адмысловую майку ганаровага заўзятара з нумарам «100».

Уладзімір Някляеў, Facebook

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках