25 красавiка 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крэдытны рай» для беларусаў скончаны

4
«Крэдытны рай» для беларусаў скончаны

Рублёвыя ўклады панясуць страту ад паніжэння стаўкі рэфінансавання.

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да ўзроўню 2010 года. Чаму гэта важна?

Фінансавы аналітык на пальцах тлумачыць, чаму «крэдытны рай» беларусам не пагражае, піша gazetaby.com.

Нацыянальны банк Беларусі на чале з Паўлам Калавурам ужо сёмым разам за год памяншае стаўку рэфінансавання - з 13 верасня яна апусціцца да 11,5%. Цікава, што на такім нізкім узроўні ключавая стаўка знаходзілася толькі ў канцы 2010 года.

Чаму гэта важна для ўсіх беларусаў?

Са слоў старэйшага аналітыка кампаніі «Альпары» Вадзіма Іосуба стаўка рэфінансавання з'яўляецца арыенцірам для ўсіх іншых працэнтных ставак у эканоміцы. Напрыклад, на яе арыентуюцца стаўкі, паводле якіх Нацбанк крэдытуе камерцыйныя банкі, калі ў іх узнікае патрэба ў грошах. І наадварот - па якіх ён забірае ў камерцыйных банкаў «лішнія» грошы.

- Што тут важна для простага чалавека? - тлумачыць экспэрт. - Да стаўкі рэфінансавання прывязаныя стаўкі ў крэдытах і ў дэпазітах. Гэта значыць, для тых, хто ўзяў крэдыты з плаваючай стаўкай, гэта адназначна выгадна. А для тых, хто захоўвае рублі на дэпазітах у банку, гэта нявыгадна, бо іх даходы падаюць.

Ці азначае, што ў выпадку далейшага зніжэння стаўкі, у Беларусь вернецца «крэдытны рай», як 7-8 гадоў таму?

- Вяртанне таго крэдытнага раю чакаць не варта. І дзякуй Богу! Асабіста я спадзяюся, што ён ніколі не вернецца. Ёсць такое простае правіла: за ўсё даводзіцца плаціць. Крэдыты, асабліва на будаўніцтва жылля, раней часта выдаваліся не з грошай, якія эканоміка зарабіла, а з грошай, якія проста друкаваліся.

У выніку мы атрымалі шэраг жорсткіх валютных крызісаў, мы доўгі час мелі самую высокую інфляцыю ў рэгіёне, ды і, мабыць, ва ўсёй Еўропе. Толькі адмова ад практыкі друкаванага станка прывяла да таго, што ў нас стабілізаваўся курс і ўстойліва зніжаецца інфляцыя. Не прайшло і 20 гадоў, як фінансавыя ўлады Беларусі ўсё ж такі атрымалі ўрок з таго, што грошы друкаваць нельга. Калі мы вернемся да старога разгулу - выдачы крэдытаў налева і направа можа хутка ўсе гэтыя заваёвы развярнуць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках