19 красавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У школьныя гады я стаяў на ўліку ў міліцыі

133
Лукашэнка: У школьныя гады я стаяў на ўліку ў міліцыі

Дыктатар назваў сябе «цяжкім вучнем» і «нахабным хлопцам».

Кажучы пра школьную дысцыпліну, Лукашэнка згадаў, што сам калісьці «ў дзіцячым пакоі міліцыі стаяў». На рэспубліканскім педсавеце дыктатар указаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, як развязваць такія праблемы з падлеткамі, паведамляе tut.by.

Дыктатар заявіў, што не бачыць праблемы ў тым, што большасць супрацоўнікаў школ - жанчыны. Але ёсць пытанні наконт школьнай дысцыпліны.

«Жанчыны не горш за мужыкоў працуюць, і выхаваць могуць. Ну, дысцыпліны ў школе не стае. Трэба падумаць спадару Шуневічу па сваёй частцы, папрацаваць з некаторымі вучнямі».

Лукашэнка мяркуе, што ў яго час дысцыпліны ў школах было больш. І нечакана прывёў сябе ў прыклад.

«Я быў цяжкім вучнем. Прызнаюся: у дзіцячым пакоі міліцыі на ўліку стаяў у пераходным узросце. І калі прыходзіла жанчына-капітан міліцыі, забыўся прозвішча, мне пальцам трэсла - у мяне сэрца ў пяткі сыходзіла. Хоць я быў нахабным хлопцам. Гэта значыць, дзесьці міліцыю трэба падключыць, каб дырэктару і настаўніку дапамагчы. Таму што ў нас у школе вольніцы вышэй даху».

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках