29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Літвы мае намер прадоўжыць ціск на Беларусь праз АЭС

3
Урад Літвы мае намер прадоўжыць ціск на Беларусь праз АЭС
САЎЛЮС СКВЯРНЯЛІС

Пазіцыя Літвы наконт Астраўца не мяняецца.

Чальцы ўрада Літвы ў чацвер дамовіліся прадаўжаць ціск на Беларусь у сувязі з бяспекай Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, кажа дарадца літоўскага прэм'ера Саўлюса Сквярняліса.

На спецыяльна скліканай нарадзе прэм'ера з міністрамі замежных спраў, энэргетыкі, эканомікі, транспарту і камунікацый і ў пытаннях навакольнага асяроддзя абмяркоўваліся перспектывы двухбаковых стасункаў з Беларуссю, піша delfi.lt.

«Наша пазіцыя з нагоды Астраўца не мяняецца, прынцыповасць - галоўны крытэр, мы дакладна не саступім. Гэта не эканамічнае ці палітычнае пытанне, гэта наша занепакоенасць бяспекай», - сказаў дарадца прэм'ера Дэйвідас Матулeніс.

«Толькі пытанне Астраўца павінна быць аддзеленае ад іншых - калі ёсць прагрэс, ён павінен быць заўважаны і ацэнены, а калі не - не будзе ніякіх саступак», - сказаў ён.

Са слоў Матуленіса, на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з ціскам з боку Расеі на Беларусь накіраваць транзіт нафтавых грузаў з партоў балтыйскіх краін у расейскія парты. Дарадца прэм'ера сказаў, што Літва пакуль не бачыць тут вялікай пагрозы.

«Мы перакананыя, што даем самыя выгадныя эканамічныя ўмовы і не бачым нейкай асабліва пагрозы», - сказаў дарадца прэм'ера.

Расейская карпарацыя «Расатам» будуе БелАЭС у 50-ці кіламетрах ад Вільні. Літоўскі ўрад сцвярджае, што працы вядуцца без захавання стандартаў бяспекі і аховы прыроды.

Каб перашкодзіць праекту, улады Літвы маюць намер не прапускаць электраэнэргію, якая будзе выпрацоўвацца на БелАЭС, і заклікае далучыцца да гэтага байкоту іншыя краіны рэгіёну. Дыпламаты кажуць, што пакуль не бачаць прыкмет таго, каб спрэчка пра АЭС або ціск Расеі шкодзілі транзіту беларускіх грузаў праз Літву. Перавозкі грузаў Літоўскімі чыгункамі за сем месяцаў гэтага года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года ўзраслі на 6,5% да 28,99 млн тон. З іх транзіт нафтапрадуктаў праз Клайпедскі порт склаў 1,22 млн тон. Звесткі аб грузах асобных краін не паведамляюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках