19 красавiка 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск абагнаў «Раскосмас»

9
Ілон Маск абагнаў «Раскосмас»
Ілон Маск

SpaceX абыйшла Расею па ліку касмічных запускаў.

SpaceX здзейсніла яшчэ адзін запуск ракеты Falcon 9 з касмадрома ў Каліфорніі, на гэты раз падняўшы на арбіту тайваньскі спадарожнік.

Першая ступень паспяхова села на марскую платформу ў Ціхім акіяне. Гэты запуск стаў 12-м для кампаніі Ілона Маска ў гэтым годзе. І цяпер іх у SpaceX на 1 больш, чым у Раскосмаса - ранейшага сусветнага лідара рынку запуску спадарожнікаў, паведамляе выданне Hightech.

Да апошняга пуску Falcon 9 у SpaceX і Расеі з пачатку года была аднолькавая колькасць арбітальных запускаў - 11, на другім месцы ішоў Кітай (у яго 8), на трэцім - Еўрапейскае касмічнае агенцтва (6). Галоўны прыватны канкурэнт SpaceX, амерыканскі United Launch Alliance, які належыць Boeing і Lockheed Martin, у гэтым годзе запусціў 5 ракет. Учорашні запуск стаў дванаццатым для SpaceX сёлета.

Паводле папярэдніх планаў, за 2017 год SpaceX збіраецца павялічыць лік запускаў да 20.

У лютым 2017 года SpaceX удалося вярнуць на Зямлю першую ступень ракеты-носьбіта, якая перад гэтым паспяхова вывела на арбіту грузавы карабель.

Раней аэракасмічная кампанія SpaceX правяла выпрабаванні рухавіка для міжпланетных палётаў. Падпальванне рухавіка было праведзена на выпрабавальнай пляцоўцы кампаніі ў горадзе Мак-Грэгар (штат Тэхас). Як адзначыў у твітэры Маск, праектны ўдзельны імпульс Raptor склаў 382 секунды, а цяга - тры меганьютана. Raptor працуе на метане і кіслародзе. Пра больш дакладныя характарыстыкі рухавіка пакуль нічога не вядома.

У верасні 2016 года заснавальнік SpaceX распавёў пра праграму па каланізацыі Марса, каб «выратаваць чалавецтва ад немінучай гібелі». Ілон Маск паведаміў, што ён мае намер пасяліць на Марсе мільён чалавек.

Заснавальнік SpaceX растлумачыў, што каланізацыя зойме 40-100 гадоў, за якія будзе ажыццёўлена 10 тысяч палётаў. Пры выкарыстанні традыцыйных метадаў кошт пералёту на Марс складзе $10 млрд на чалавека. Маск заявіў, што трэба знізіць кошт паездкі, каб «як мага больш людзей хацелі пераехаць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках