29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску не хочуць набываць унікальны Bentley Арбузава

16
У Менску не хочуць набываць унікальны Bentley Арбузава

На апошнім аўкцыёне лот пакінулі па-за ўвагай.

25 жніўня ў ГД "Усходні" ў Менску адбыўся аўкцыён. Акрамя іншых лотаў на таргі быў выставілі ўнікальны Bentley Brooklands 2008 года выпуску, які з'явіўся там блізу тыдня назад, паведамляе abw.by.

Ахвотных набыць унікальны аўтамабіль пакуль не знайшлося - ні адзін чалавек не падаў заяўку на набыццё гэтага лота.

Нагадаем, што навіна аб з'яўленні ў продажы гэтага аўтамабіля была размешчаная на нашым сайце 21 жніўня. Паводле звестак на інфармацыйнай таблічцы і на сайце гандлёвага дому, гэта аўтамабіль-купэ 2008 года выпуску са скрынкай - "аўтаматам" і рухавіком аб'ёмам 6760 куб.см. Прабег аўто не пазначаны, сказана толькі, што машына на хаду. Пачатковы кошт аўтамабіля складаў 315.810 руб.

Bentley Brooklands можна назваць адным з самых дарагіх аўтамабіляў, якія прадаваліся калі-небудзь у менскім "канфіскаце" блізу 163.000 даляраў курсам Нацбанка). Магчыма, гэты аўтамабіль належаў затрыманаму паводле абвінавачвання ў нясплаце падаткаў беларускаму бізнэсоўцу, на чале Fenox Global Group Віталю Арбузаву, які акрамя фіялетавага Bentley Brooklands валодае яшчэ і Bentley Mulsanne.

Усяго ў гэты дзень было выстаўлена 63 лоты. Таргі наконт Bentley былі прызначаныя на 14.00, тады як астатнія машыны прадаваліся а 12.00. Усяго 25 жніўня на аўкцыёне ў ГД "Усходні" знайшлі сваіх пакупнікоў 6 аўтамабіляў.

BMW X5 2011 года выпуску з дызельным рухавіком і пачатковым коштам 42.248,03 рублёў быў прададзены за 65.540,56 руб.

BMW 730D 2004 года выпуску з пачатковым коштам 14.385,60 "сышоў" за 19.000 рублёў. Nissan X-Trail c 2006 года выпуску з дызельным рухавіком і пачатковым коштам 10.584 рубля набылі за 13.500 рублёў. Бензінавая Kia Opirus 2006 была выстаўленая з пачатковым коштам 11.566,80 руб. і прададзеная за 13.390,02 руб. Ford Orion 1990 года выпуску з пачатковым коштам 360 рублёў быў набыты за 459,47 рублёў.

Для набыцця аўтамабіля Mazda3 2010 г.в. з пачатковым коштам 12.999,93 рублёў заяўку падаў адзін удзельнік - яму аўтамабіль дастаўся за 13.649,93 рубля. (Паводле правілаў аўкцыёну пачатковы кошт плюс 5%).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках