24 красавiка 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Волкер: Вучэнні «Захад-2017» могуць прывесці да агрэсіі

1
Курт Волкер: Вучэнні «Захад-2017» могуць прывесці да агрэсіі
КУРТ ВОЛКЕР

Спецпрадстаўнік ЗША заявіў пра гатоўнасць да вайсковай агрэсіі ў сувязі з вучэннямі «Захад-2017».

Будучыя расейска-беларускія вучэнні Захад-2017 прымушаюць заходнія краіны быць гатовымі да ўсялякага развіцця падзей, у тым ліку, вайсковай агрэсіі. Пра гэта заявіў Спецыяльны прадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер у інтэрв'ю інтэрнэт-каналу «Прямой», піша korrespondent.net.

«Я думаю, што гэтыя вайсковыя вучэнні Расеі прымушаюць нас быць гатовымі да нейкай вайсковай агрэсіі, заходняя супольнасць павінна быць гатовая да ўсялякага развіцця падзей, мы павінны развіваць уласную сістэму бяспекі і працаваць над ёй разам», - сказаў ён.

Нагадаем, вучэнні Захад-2017 пройдуць з 14 да 20 верасня, у іх возьмуць удзел амаль 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.

У NATO маюць намер уважліва сачыць за тым, як РФ і Беларусь будуць праводзіць вучэнні.

Раней спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій заявіў, што вучэнні Захад-2017 могуць быць выкарыстаныя Расеяй для дырэктыўнай агрэсіі або дыверсійных дзеянняў супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках