24 красавiка 2024, Серада, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд: Ларысу Геніюш не рэабілітуюць за дапамогу міжнароднай буржуазіі

26
Вярхоўны суд: Ларысу Геніюш не рэабілітуюць за дапамогу міжнароднай буржуазіі
ЛАРЫСА ГЕНІЮШ

Актывісты атрымалі шакавальны адказ ад уладаў.

Актывісты, якія змагаюцца за рэабілітацыю паэткі Ларысы Геніюш, асуджанай у савецкія часы, атрымала адказ з Вярхоўнага суда. У дакуменце за подпісам намесніка старшыні суда Р.Аніскевіча прыводзіцца прычына, на якую Геніюш было адмоўлена ў рэабілітацыі, паведамілі сайту Charter97.org у прэс-службе «Моладзі БНФ».

«Паведамляецца, што пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Суда ад 24 лістапада 1999 года, якая была вынесеная на падставе высноў намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, адмоўлена ў рэабілітацыі Геніюш Л. А. за ўчыненыя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы, прадугледжаныя арт. 66 і 76 КК БССР (у рэдакцыі 1928 года)».

Дарэчы, артыкул 66 Крымінальнага кодэкса 1928 года абвяшчае, што за злачынства ўважаецца...дапамога міжнароднай буржуазіі:

«Наданне якім бы там ні было спосабам дапамогі той частцы міжнароднай буржуазіі, якая, не прызнаючы раўнапраўя камуністычнай сістэмы, якая прыходзіць на змену капіталістычнай сістэме, імкнецца да яе зрынання, а таксама тым, што знаходзяцца пад уплывам, ці непасрэдна арганізаваных гэтай буржуазіяй грамадскіх групах і арганізацыях у ажыццяўленні варожай супраць саюзаў ССР дзейнасці, цягне - пазбаўленне волі на тэрмін, не меншы за тры гады з канфіскацыяй усёй або часткі маёмасці, з павышэннем пры асаблiва абцяжарваючых абставінах аж да вышэйшай меры сацыяльнай абароны - расстрэлу або абвяшчэння ворагам працоўных з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства саюза ССР і з выгнаннем з межаў саюза ССР назаўсёды».

Артыкул 76 тычыцца ўсякай падрыхтоўкі контррэвалюцыйнай дзейнасці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках