24 красавiка 2024, Серада, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася магчымасць перанесціся ў часы ВКЛ

У Менску з'явілася магчымасць перанесціся ў часы ВКЛ

«Тэлепартацыя» стала магчымай, дзякуючы дапамозе віртуальнай рэальнасці.

29 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылася прэзентацыя рэканструкцыі замкаў ВКЛ з дапамогай віртуальнай рэальнасці. Пры падтрымцы Samsung і намаганнямі энтузіяста Ахрэма Белабровіка менчукам прадэманстравалі аўтарскі праект VKL3D піша nn.by.

Над праектам VKL3D Ахрэм Белабровік пачаў працаваць некалькі гадоў таму. Рэканструкцыю найбольш вядомых беларускіх замкаў - Крэўскага і Гальшанскага, можна ўбачыць на спецыялізаваным сайце. Аўтар бачыць сваю місію ў захаванні гістарычнай памяці ў яе фактычнай, канцэптуальнай і візуальнай карэктнасці. Галоўная мэта праекта - адрадзіць веліч і дух залатой эпохі нашай гісторыі праз архітэктуру.

Праз акуляры віртуальнай рэальнасці замак выглядае прыкладна так, як на фота. Наведвальнікі музея могуць у 3D-рэальнасці адчуць маштаб легендарных беларускіх замкаў.

Адным з кансультантаў праекта стаў гісторык, аўтар «Нашай Нівы» Алег Дзярновіч.

У працэсе 3D-рэканструкцыі за аснову бяруць старадаўнія малюнкі, архіўныя тэксты, навуковыя публікацыі, знаходкі пры раскопках - усяго гэтага часта недастаткова для аднаўлення поўнага разумення з усімі дэталямі.

Для стварэння завершанага ладу выхадам можа стаць абгрунтаванае, прадыктаванае простай логікай і мастацкім густам выкарыстанне аналагаў, якіх нямала ў еўрапейскай архітэктуры. Таму, гэты мастацкі праект правільней разглядаць як навукова-папулярны.

Праект VKL3D будзе дэманстравацца ў межах сталай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, а таму адчуць эпоху ВКЛ, пабываць у XV-XVII стагоддзях могуць усе наведвальнікі музея да канца 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках