25 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ESET: Больш за палову беларускіх школьнікаў «жывуць» у інтэрнэце

8
ESET: Больш за палову беларускіх школьнікаў «жывуць» у інтэрнэце

78% беларускіх школьнікаў выходзяць у інтэрнэт кожны дзень.

Гэта высветліла антывірусная кампанія ESEТ, апытаўшы карыстальнікаў напярэдадні Дня ведаў.

Рэспандэнтам з Беларусі прапанавалі выбраць адказ на пытанне «Колькі часу вашыя дзеці (браты, сёстры) школьнага ўзросту бавяць онлайн?».

Высветлілася, што больш за палову беларускіх школьнікаў даслоўна «жывуць» у сеціве. Самы папулярны варыянт адказу - «цэлы дзень сядзяць са смартфонам або ноўтбукам», яго абралі 51% рэспандэнтаў, піша belprauda.org.

Яшчэ 27% школьнікаў карыстаюцца інтэрнэтам увечары, пасля ўрокаў, калі хатняе заданне выкананае.

У 12% сем'яў прынята абмяжоўваць інтэрнэт-доступ - там дзеці выходзяць у сеціва толькі на выходных.

Нарэшце, 10% бацькоў спрабуюць забараніць доступ у сеціва - менавіта столькі рэспандэнтаў абралі варыянт «Дзецям у інтэрнэце рабіць няма чаго».

Другое пытанне было адрасаванае карыстальнікам, якія дазваляюць школьнікам карыстацца інтэрнэтам. Іх папрасілі ўдакладніць, што дзеці робяць у сеціве, пералічыўшы ўсе прыдатныя варыянты адказу.

Высветлілася, што самая распаўсюджаная забаўка - сацыяльныя сеткі. 61% удзельнікаў апытання адзначылі, што ў іх сем'ях школьнікі бавяць час такім чынам.

56% рэспандэнтаў паказалі, што дзеці глядзяць фільмы і слухаюць музыку ў інтэрнэце. Яшчэ адзін варыянт вольнага часу - онлайн-гульні, у іх гуляе 57% беларускіх школьнікаў.

Уласны кантэнт ствараюць 22% школьнікаў - пішуць артыкулы, рэдагуюць фатаграфіі, запісваюць відэа ды іншае.

20% школьнікаў выкарыстоўваюць доступ у інтэрнэт для вучобы - яны робяць хатняе заданне або займаюцца самаадукацыяй: вывучаюць замежныя мовы, працуюць з графічнымі рэдактарамі ды іншае.

15% удзельнікаў апытання адзначылі, што школьнікі сочаць за навінамі, 4% пахваліліся, што дзеці вучацца праграмаванню і спрабуюць пісаць софт.

У жнівеньскім апытанні ESET узялі ўдзел амаль 70 карыстальнікаў з Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках