28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі стаў невыязным з ЗША: Украіна анулявала ягоны пашпарт

53
Саакашвілі стаў невыязным з ЗША: Украіна анулявала ягоны пашпарт
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пятро Парашэнка разыграў з грамадзянствам Саакашвілі хітрую камбінацыю.

МЗС Украіны апавясціла іншыя краіны, што ўсе пашпарты Міхаіла Саакашвілі ануляваныя. Ад дэпартацыі ў Грузію экс-губернатара Адэскай вобласці могуць выратаваць толькі ўлады ЗША.

Нягледзячы на заявы Міхаіла Саакашвілі аб хуткім вяртанні ва Украіну, наўрад ці ён вернецца найбліжэйшым часам. Як стала вядома kp.ua ён не можа вылецець з ЗША, бо стаў апатрыдам.

- Парашэнка разыграў з грамадзянствам Саакашвілі хітрую камбінацыю. Адразу пасля падпісання ўказа аб пазбаўленні грамадзянства праз МЗС Украіны былі апавешчаныя кампетэнтныя органы ў ЗША і іншых краінах аб тым, што ў яго ануляваныя ўсе пашпарты. Ён фізічна не можа выехаць з ЗША - ні ва Украіну, ні ў любую іншую краіну. Саакашвілі аказаўся ў ізаляцыі, - распавяла журналістам інфармаваная крыніца.

Са слоў суразмоўцы, сітуацыя з ізаляцыяй была зробленая для таго, каб Украіна была па-за працэсам экстрадыцыі Міхаіла Саакашвілі ў Грузію.

- Хутка пачнецца... Грузія будзе звяртацца ў ЗША з просьбай выдаць Міхо. І, як вы разумееце, Украіна пры гэтым будзе староннім назіральнікам, - дадае крыніца.

У Грузіі ўжо заявілі, што гатовыя ўступіць з ЗША ў працэсуальны перамоўны працэс.

- Калі экс-прэзідэнт застанецца там (у ЗША), то нам спатрэбяцца з гэтай краінай прававыя кансультацыі, у тым ліку перамовы і пагадненні ў сувязі з экстрадыцыяй, - заявіў 31 ліпеня кіраўнік Мінюста Грузіі Тэя Цулукіяні.

Нагадаем, на Радзіме Міхаіл Саакашвілі з'яўляецца фігурантам адразу некалькіх крымінальных спраў. Яго абвінавачваюць у гвалтоўным разгоне пратэстнай акцыі ў цэнтры Тбілісі ў лістападзе 2007 года; у арганізацыі наўмыснага прычынення цяжкіх пашкоджанняў здароўю дэпутату Валерыю Гелашвілі; у растраце 9 мільёнаў лары бюджэтных сродкаў на асабістыя патрэбы.

26 ліпеня прэзідэнт Пятро Парашэнка падпісаў указ аб пазбаўленні Міхаіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.

Міхаіл Саакашвілі заявіў, што рашэнне з'яўляецца вынікам «дамовы» паміж «алігархічнымі кланамі» Парашэнкі і былога прэм'ера Грузіі Бідзіны Іванішвілі.

Адвакат Павал Багамазаў паведаміў, што ўказ пра страту Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства будзе абскарджаны.

У сувязі з пазбаўленнем яго грамадзянства Міхаіл Саакашвілі назваў прэзідэнта Украіны Парашэнку баязліўцам і заявіў, што возьме свае словы назад, калі той дасць яму магчымасць абараніць свае правы ва ўкраінскім судзе.

Ці ёсць выхад?

Міхаіл Саакашвілі можа паспрабаваць атрымаць грамадзянства Нідэрландаў. Ягоная жонка Сандра Рулафс мае грамадзянства гэтай краіны і ў іх там ёсць нерухомасць.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках