27 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзя Фядыніча затрымалі супрацоўнікі КДБ, пераадзетыя ў сантэхнікаў

28
Генадзя Фядыніча затрымалі супрацоўнікі КДБ, пераадзетыя ў сантэхнікаў
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

(Абноўлена) Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і допыту прафсаюзнага лідара.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі лідар незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч, яго затрымалі 2 жніўня а 9 раніцы. Калі ён выйшаў з кватэры на лесвічную пляцоўку, там чакалі хлопцы, адзетыя ў спецвопратку камунальных службаў. Яны паказалі Фядынічу пасведчанні супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Са слоў Фядыніча, у яго апісалі маёмасць: кватэру на вуліцы Мельнікайтэ, аўтамабіль «Таёта», тэлевізар, музычны цэнтр.

Допыт у Камітэце дзяржкантролю на вуліцы Броўкі прадаўжаўся да 22:30. Перад тым, як адпусціць, з Фядыніча ўзялі падпіску пра неразгалошванне. Падпіску аб нявыездзе не бралі.

Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага паводле крымінальнай справы. Абвінавачванне выставілі паводле артыкула 243 ч.2. Са слоў следства, ён не выплаціў за 2011 год падаткаў на 22 тысячы рублёў (дэнамінаваныя).

«Я ўсе падаткі плачу спраўна. І ніякіх грошай я не меў. А тое, што прафзвяз з'яўляецца чальцом міжнароднай арганізацыі «Індустрыял», і тое, што ён сябруе з усім светам - усім вядома. Мы праводзілі і будзем праводзіць сустрэчы, навучальныя праграмы. Без гэтага прафзвязу нельга існаваць», - кажа Фядыніч.

Генадзь Фядыніч звязвае затрыманне у тым ліку з пратэстамі супраць дэкрэта №3.

«Агулам сябры РЭП адседзелі 170 дзён, заплацілі штрафаў на суму 4200 еўраў. 39 чалавек падпалі пад рэпрэсіі».

РЭП звярнуўся ў міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі з просьбай аб салідарнасці.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Генадзь Фядыніч выказаў сваё меркаванне аб прычынах пераследу арганізацыі, падкрэсліўшы важнасць пазіцый РЭП як унутры краіны, так і па-за яе межамі, паведамляе spring96.org.

«Наш прафзвяз з'яўляецца сябрам міжнароднай арганізацыі «Індустрыял», а таксама сябруе не толькі з расейскімі і ўкраінскімі арганізацыямі, але з усім светам, і гэта добра вядома. Мы праводзілі і будзем праводзіць міжнародныя сустрэчы, адукацыйныя семінары, бо без гэтага прафзвязы працаваць не могуць. Увогуле ўсе гэтыя падзеі - як нейкі выбух, у мяне 31 ліпеня быў дзень нараджэння, 60 гадоў. Наколькі я ведаю, гэтыя ўсе справы хацелі зрабіць яшчэ 31-га, але ў офісе сабралася шмат людзей, чалавек трыццаць, і яны не рызыкнулі.

У прафзвяза РЭП ёсць цвёрдая пазіцыя для абароны сацыяльна-эканамічных правоў, яна даўно вядомая і ў кожным выпадку мяняцца не будзе, нягледзячы на тое, што зрабілі ўчора, каб паставіць нас у адзін ланцуг з іншымі і прымусіць працаваць, як скажуць вышэй. Сёння РЭП - адна з нямногіх грамадскіх арганізацый, якая актыўна абараняе інтарэсы рабочых і беспрацоўных людзей. Да восені рукой падаць, а эканамічны стан у рэспубліцы не адпавядае таму, як паказвалася ў загадзе, якім ён павінен быць, у тым ліку і пра 500 даляраў заробку. Безумоўна гэта звязана і з пратэстамі супраць Дэкрэта №3».

Наконт Ігара Комліка Фядыніч паведаміў, што той цяпер знаходзіцца на Акрэсціна, прычым мае скаргі на стан здароўя і ў яго можа быць праблема з лекамі. Цяпер супрацоўнікі РЭП гэтым займаюцца, перадалі ў ІЧУ медычны эпікрыз.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках