29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнікам БелАЭС зрэзалі заробкі?

5
Будаўнікам БелАЭС зрэзалі заробкі?

Беларусам, якія працуюць на БелАЭС у расейскіх фірмах, не плацяць заробак у расейскіх рублях.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў чытач:

«Беларусам, якія працуюць на АЭС у расейскіх арганізацыях, рэзка перасталі плаціць расейскімі рублямі і перайшлі на беларускі рубель. Маўляў, занадта многа, трэба зрэзаць. Беларускія будаўнікі ў паніцы».

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, БелАЭС у Астраўцы, які знаходзіцца ў 50 км ад Вільні, будуе расейская карпарацыя «Расатам». Генеральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС з'яўляецца Ніжагародская інжынірынгавая кампанія «Атамэнэргапраект».

У чэрвені Сейм Літвы заканадаўча замацаваў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і здароўя жыхароў Літвы.

Многія экспэрты ўважаюць будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі за праект абсалютна палітычны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках