23 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэст «Камяніца» пад Менскам узначаляць Onuka, Theodor Bastard і Shuma

Фэст «Камяніца» пад Менскам узначаляць Onuka, Theodor Bastard і Shuma
ONUKA
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Арганізатары фэсту, які пройдзе 16 верасня пад Менскам, абвясцілі музычную праграму.

Разам з раней абвешчанымі ўкраінцамі Onuka хэдлайнэрамі фэсту сёлета будуць Theodor Bastard (Расея), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты «Нагуаль», Shaman Jungle і «Варган», паведамляе tut.by.

Другая сцэна фэсту будзе цалкам прысвечаная аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Гарынь» і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэтая пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, забяспечваючы бесперапыннасць музычнай праграмы імпрэзы.

Фэст пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Менскам (4 кіламетры ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»). Апроч музыкі, гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

- «Камяніца» - гэта свята для ўсіх, каму цікавая народная культура Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фольку, уключаючы аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае - павага да сваёй нацыянальнай культуры, - кажа вядоўца фэсту Алег Хаменка.

Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную экспазіцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках