25 красавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аспрэчаная эвалюцыйная гіпотэза Дарвіна

14
Аспрэчаная эвалюцыйная гіпотэза Дарвіна
ФОТА: OLAF KRÜGER/IMAGEBROKER/GLOBALLOOKPRESS.COM

Аўстралійскія навукоўцы аспрэчылі ўяўленне пра эвалюцыю марскіх млекакормячых.

Паводле гіпотэзы Чарльза Дарвіна, зубы старажытных кітоў выконвалі тую ж функцыю, што і вусы сучасных кітападобных, аднак новыя звесткі ўказалі, што зубы не былі прыстасаваныя для фільтрацыі вады і лоўлі бесхрыбтовых. Артыкул даследнікаў апублікаваны ў часопісе Biology Letters.

Чарльз Дарвін меркаваў, што кітовы вус, што служыць для фільтрацыі і лоўлі дробных арганізмаў, мог паступова эвалюцыянаваць з рагавых пласцінак. Такое ператварэнне складалася з «градуальных дробных крокаў», кожны з якіх павінен быць карысны для марскіх млекакормячых. Паводле сучасных звестак, папярэднікамі вусатых кітоў былі зубатыя кітападобныя. Такім чынам, грунтуючыся на здагадцы Дарвіна, некаторыя спецыялісты ўважалі, што вусы паступова фармаваліся, толькі не з пласцінак, а з зубоў.

Даследчыкі правялі дэталізаванае 3D-мадэляванне зуба дагістарычнага кіта, астанкі якога былі выяўленыя ў 2016 годзе ў скалістых пародах на ўзбярэжжы аўстралійскага горада Торкі. Знойдзеныя закамянеласці належалі папярэдніку вусатых кітападобных Janjucetus hunderi, які жыў 23-28 мільёнаў гадоў таму ў алігацэнавым перыядзе. Гэта жывёла валодае тонкімі зубамі, здольнымі, на думку некаторых спецыялістаў, фільтраваць ваду. Такім чынам, млекакормячае магло быць пераходнай формай паміж старажытнымі жывёламі, што палявалі на буйную здабычу, і сучаснымі, што ловяць марскіх бесхрыбтовых.

Навукоўцы параўналі атрыманую мадэль з тымі драпежнікамі, што жывуць цяпер, і якія выкарыстоўваюць зубы для фільтрацыі (марскі леапард і цюлень-крабаед), а таксама звычайнымі наземнымі (сабака Дынга) і вымерлымі марскімі драпежнікамі (скваладон). Высветлілася, што зубы Janjucetus hunderi былі вострымі і падыходзілі для раздзірання плоці, а не для адсейвання планктону. Гэта значыць, яны не маглі выконваць функцыю фільтрацыі.

Высновы даследчыкаў не зняпраўджваюць дарвінаўскую тэорыю эвалюцыі, а толькі сведчаць пра памылковасць канкрэтнай гіпотэзы пра механізм з'яўлення рагавых пласцінак. Са слоў навукоўцаў, фармаванне кітовага вуса не адбывалася плаўна і не магло абысціся без страты зубоў і ўзнікнення цалкам новай мадэлі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках