У Менску з'явіўся «зачараваны» святлафор
3- 31.08.2017, 12:47
- 31,684
Cветафор зноў стаў «непераадольнай» перашкодай для аўтамабілістаў.
Памятаеце, на скрыжаванні Нямігі і Раманаўскай Слабады стаяў святлафор, якому вечна не шанцавала? Яго пастаянна збівалі. ДАІ наважыла абгарадзіць яго і такім чынам зрабіць бачным для кіроўцаў - але, відавочна, не дапамагло, піша citydog.by.
Учора ўвечары Няміга зноў стаяла: як распавялі ў ДАІ, «была збітая калонка са святлафорам», - так-так, тая самая. Кіроўца Kia ехаў перад скрыжаваннем і паспрабаваў не ўляцець у аўтамабіль, што спыніўся на стоп-лініі. У выніку ўрэзаўся ў калонку - слава богу, без ахвяр.