20 красавiка 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 1 верасня падрыхтаваны «двайны сюрпрыз» з камунальнымі паслугамі

26
Да 1 верасня падрыхтаваны «двайны сюрпрыз» з камунальнымі паслугамі
ФОТА: tut.by

Звычайнага ўзняцця коштаў выявілася мала.

Не паспелі людзі прызвычаіцца да думкі, што з 1 верасня падаражэюць газ, цеплавая энэргія і электрычнасць (тарыфы на гэтыя паслугі праіндэксуюць згодна з адпаведнай пастановай Савета Міністраў), як жыхарам Берасцейшчыны паднеслі яшчэ адзін сюрпрыз. Берасцейскі аблвыканкам сваёй пастановай праіндэксаваў тарыфы на ваду, капрамонт і тэхабслугоўванне. Гэтыя камунальныя паслугі таксама падаражэюць з 1 верасня, піша intex-press.by.

Тарыф на тэхабслугоўванне вырасце з 0,1004 да 0,1084 рубля за квадратны метр жылля, капрамонт - з 0,0883 да 0,0953 рубля за квадратны метр кватэры, водазабеспячэнне з каналізацыяй - з 0,8876 да 0,9586 рублёў за кубаметр, тэхабслугоўванне ліфта - з 1,19 да 1,28 рубля з аднаго чалавека на месяц.

Для сярэднестатыстычнай сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў двухпакаёвай кватэры 48 квадратных метраў, гэтыя камунальныя паслугі падаражэюць з 23,2 да 25,1 рубля.

Так, за нарматыўныя 12 кубоў вады (і каналізацыі) давядзецца заплаціць 11,5 рубля замест ранейшых 10,6 рублёў, за тэхабслугоўванне ліфта - 3,8 рубля замест 3,6 рубля, за капрамонт - 4,6 рубля (цяпер - 4, 2 рублі), тэхабслугоўванне - 5,2 рубля (цяпер - 4,8 рубля).

Калі дадаць да гэтага тарыфы ЖКГ, праіндэксаваныя Саветам Міністраў (газ, цеплавая энэргія і электрычнасць), то атрымаецца, што камунальныя паслугі для сярэднестатыстычнай сям'і з трох чалавек з верасня падаражэюць на 4,4 рубля, а з надыходам ацяпляльнага сезона - на 5,6 рубля.

Праўда, гэта не апошняе падаражанне паслуг ЖКГ сёлета. У снежні іх зноў збіраюцца індэксаваць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках