28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім музеі прэзентуюць сапраўдную 500-гадовую Біблію Скарыны

6
У менскім музеі прэзентуюць сапраўдную 500-гадовую Біблію Скарыны
Фото: БелТА

Біблію Францішка Скарыны прывязуць у Беларусь з Масквы.

7 верасня а 17.00 у рамках мерапрыемстваў Дзён беларускага пісьменства ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы генеральнага партнёра кампаніі JTI у Беларусі і пры ўдзеле ААТ «Прыёрбанк» адкрываецца выстава «Беларусь: адраджэнне духоўнасці», піша belaruspartisan.org.

Духоўнае адраджэнне - неабходны працэс развіцця і ўмацавання незалежнасці краіны, а духоўныя каштоўнасці маюць выключнае значэнне для фармавання ідэалогіі дзяржавы. У Беларусі цягам усяе яе гісторыі станаўленне духоўных каштоўнасцяў адбывалася пры ўзаемадзеянні і узаемаўплыве рэлігіі і свецкай культуры, таму адная з задач выставачнага праекта - паказаць шляхі фармавання духоўных прынцыпаў жыцця беларусаў у розныя часы праз народныя традыцыі, рэлігію, мастацтва.

Статус міжнароднай выстава набывае дзякуючы ўдзелу ў ёй Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы, які дэманструе унікальны помнік кнігавыдавецкай справы - Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517. Гэтай кнігі, на жаль, няма ў Беларусі. Расейскія калегі не толькі далі дазвол на экспанаванне рарытэту, але і дазволілі адсканаваць яго асобныя старонкі, каб наведвальнікі мелі магчымасць «пагартаць» Біблію з дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій.

Выстава знаёміць з гісторыяй узнікнення і функцыянавання рэлігій на тэрыторыі Беларусі. Адкрывае экспазіцыю раздзел, прысвечаны паганству - традыцыйнай рэлігіі старажытных плямёнаў на тэрыторыі краіны. Самы вялікі раздзел экспазіцыі пазнаёміць з асноўнымі рэлігіямі - праваслаўем, каталіцызмам, юдаізмам, ісламам, якія мірна суіснуюць у Беларусі. Для гэтага выкарыстаныя калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і іншых музеяў, а таксама прыватных збораў: калекцыі археалогіі, абразоў, жывапісу, нацыянальнага строю, рукапісных і старадрукаваных кніг, каштоўных металаў ды іншае. Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць звыш 400 помнікаў гісторыі і культуры, многія з іх будуць экспанавацца ўпершыню: друк Еўфрасінні Полацкай 12 ст, насценны роспіс Спасаўскага манастыра ў Полацку 19 ст, унікальная калекцыя сярэбраных чараў, алтарны каталіцкі жывапіс ды іншае.

У выставе таксама бярэ ўдзел Свята-Лізавецінскі манастыр, які прадэманструе сучасныя ўзоры іярэйскіх убораў, іконы, плашчаніцы. Заключны раздзел прысвечаны кніжнай культуры і дзейнасці беларускага асветніка-гуманіста Францішка Скарыны.

Згодна з задумай арганізатараў, выставу будзе суправаджаць шэраг інтэрактыўных элементаў, дзейны друкаваны станок, з дапамогай якога кожны зможа вырабіць копію гравюры Скарыны.

Намеснік генеральнага мэнэджара JTI у Беларусі Генадзь Бруснікаў адзначыў: «Спрыянне захаванню гістарычна-культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці нашай кампаніі ў сацыякультурнай сферы. Для нас асабліва важна, што падтрымка JTI дазволіць беларусам убачыць і пазнаёміцца з арыгіналам такога рарытэту, як пражская Біблія Скарыны, значэнне якой для далучэння Беларусі да агульнасусветнай інтэлектуальнай традыцыі цяжка пераацаніць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках