19 красавiка 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец расейскаму газаваму шантажу

32
Канец расейскаму газаваму шантажу
ФОТА: RUSVESNA.SU

Трамп паклаў канец энэргетычнай гегемоніі Расеі.

Шмат якія польскія кампаніі, у тым ліку наша магутная хімічная галіна, залежалі ад расейскага газу, бо, кажучы простай мовай, яны знаходзіліся ў канчатковым пункце газаправодаў, якія ідуць з усходу. Яны былі асуджаныя цярпець ад геапалітычных узрушэнняў, капрызаў Крамля ці паваротаў у стасунках паміж Нямеччынай і Расеяй. Цяпер, пасля таго, як Дональд Трамп зацвердзіў санкцыі ў дачыненні да праекту «Паўночны струмень - 2», усё гэта стане гісторыяй, піша wPolityce.pl (пераклад - inosmi.ru).

Аднак мы не маем падстаў спяваць пераможныя гімны або апускацца ў польскі эгацэнтрызм, бо амэрыканскія санкцыі маюць глабальны характар. Дагэтуль сусветны рынак газу быў падзелены паводле рэгіянальнага прынцыпу. Польшча (вядома, праз тое, што сыравіна пастаўляецца па трубаправодах) знаходзілася ў зоне дзейнасці расейскіх вытворцаў, а больш канкрэтна, Газпрома. На такім рынку ўмовы дыктаваў вытворца, бо пакупнікі былі пазбаўленыя альтэрнатыў. У сувязі з гэтым кошты ў доўгатэрміновых кантрактах (як у выпадку з Польшчай) былі прывязаныя да кошту нафты, які не можа не расці паводле азначэння праз далейшае развіццё аўтамабільнай прамысловасці і пагражае ў будучыні падаражэннем здабычы на ўсё больш цяжкадаступных радовішчах. Умовы гэтых кантрактаў забаранялі перапрадаваць газ і патрабавалі аплачваць нават тую сыравіну, якая не была атрыманая. Проста рабунак сярод белага дня! Але і гэта яшчэ не ўсё.

Самае страшнае - газавы шантаж марознымі зімамі. Такія эпізоды здараліся рэгулярна падчас перамоў наконт кошту газу перад падпісаннем чарговых доўгатэрміновых кантрактаў. Апошні раз гэта адбылося ў студзені 2009 года, калі Украіна і некалькі краін Цэнтральнай Еўропы былі адцятыя ад паставак. Пацярпела ў тым ліку польская прамысловасць, асабліва хімічныя прадпрыемствы, якім давялося праз гэты шантаж абмежаваць вытворчасць.

З тых часоў сітуацыя павярнулася на 180 градусаў. Санкцыі, якія зацвердзіў Дональд Трамп, стануць толькі астатнім акордам. Мы назіраем працэс фармавання магутнага сусветнага рынку звадкаванага прыроднага газу. ЗПГ захоўваецца пры тэмпературы мінус 160°C, бо падчас кандэнсацыі аб'ём газу памяншаецца ў 630 разоў.

Дзякуючы з'яўленню прамысловай тэхналогіі звадкаванні газу яго транспартаванне марскім шляхам ад вытворцы да пакупніка, які знаходзіцца ва ўсякім пункце свету, стала рэнтабельным, а рэгіяналізацыі газавага рынку страціла права на існаванне. Звадкаваны газ можна купіць рынкавым коштам («spot price»), які за апошнія гады знізіўся ў восем разоў. Акрамя таго, яго можна набыць у кожны момант залежна ад патрэб.

Цікава, але Расеі варта вінаваціць у сітуацыі найперш... Кітай. Той ніколі не пагаджаўся на кошт, якія адрозніваецца ад рынкавага, і пагатоў на яго дапасаванне да нафтавага кошту. У дадатак надоечы Пекін падпісаў з ЗША дамову аб доўгатэрміновых пастаўках амэрыканскага звадкаванага газу.

У Еўропе дзіўнай выглядае ўпартасць Нямеччыны. Яе супрацоўніцтва з пуцінскай Расеяй нават складана каментаваць. Такая палітыка наўздзіў неабачлівая. Францыя хутка ўсвядоміла, што продаж Маскве транспартных караблёў пасля анэксіі Крыма падважыць згуртаванасць Еўрапейскага Звязу. Між тым, неажыццёўленая ўгода была дробяззю ў параўнанні з геапалітычнымі наступствамі, якія можа прынесці будаўніцтва другой ніткі газаправода "Паўночны струмень": калі Украіна страціць транзіт газу ў Еўропу, яна будзе проста аддадзеная на разарванне Расеі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках