24 красавiка 2024, Серада, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Scooter можа паплаціцца за канцэрт у Крыме

19
Scooter можа паплаціцца за канцэрт у Крыме

Удзельнікам нямецкага гурту Scooter, які 4 жніўня незаконна прыляцеў у анэксаваны Крым, пагражае да 8 гадоў турмы.

Пра гэта выданню "Крым.Реалии" распавяла прэс-сакратарка пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым Таццяна Ціхончык.

З ейных слоў, па звароце народнага дэпутата Украіны Дзмітрыя Белацяркоўца (Блок Пятра Парашэнкі) аб парушэнні ўкраінскага заканадаўства гуртам Scooter пракуратура АРК унесла звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў паводле арт. 332-1 Крымінальнага кодэкса Украіны паводле факта парушэння іншаземцамі парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе. Санкцыя артыкула прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, адзначыла спікерка.

Ціхончык распавяла, што пракуратура накіруе запыты ў кампетэнтныя органы Нямеччыны, каб дапытаць удзельнікаў гурту.

4 жніўня гурт Scooter прыляцеў у акупаваны Крым, дзе выступіў на фестывалі ZBFest у Балаклаве.

Расея анэксавала Крым пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

Паводле ўкраінскага заканадаўства, наведванне акупаванага Расеяй Крыма легальным спосабам магчымае толькі з тэрыторыі Украіны праз кантрольныя пункты «Каланчак», «Чаплынка» і «Чонгар» у Херсонскай вобласці, і толькі з дазволу ўкраінскіх уладаў.

У сувязі з вайсковай агрэсіяй Расеі Украіна забараніла ўезд асобным расейскім артыстам за іх «дзеянні, якія супярэчаць інтарэсам Украіны».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках