19 красавiка 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ беларускіх бізнэсоўцаў: палова альбо сядзелі, альбо сядзяць

18
Топ беларускіх бізнэсоўцаў: палова альбо сядзелі, альбо сядзяць

У Беларусі складзены спіс 100 самых папулярных бізнэсоўцаў.

На першае месца выйшаў малады IT-бізнэсовец Віктар Пракапеня. Але галоўная інтрыга спісу не ў гэтым, а ў тым што пяць з топ дзесяці найбольш папулярных прадпрымальнікаў альбо сядзелі ў беларускіх турмах, альбо знаходзяцца там і цяпер, паведамляе «Белсат».

Беларуская кампанія «Гусараў Груп» склала спіс ста найбольш папулярных бізнэсоўцаў Беларусі. Крытэр выбару – колькасць запытаў карыстальнікамі байнэту ў пошукавых радках «Яндэксу» і «Гуглу». Цікавасць беларусаў да багатых і паспяховых не ўражвае. Пачынаючы з пятага месца колькасць пошукаў на месяц падае ніжэй за пяцьсот, ды і лідар спісу не дацягвае нават да дзвюх тысяч.

Саўладальнік найбуйнейшага парталу Беларусі «TUT.BY» Юрый Зісер, які займае сёмы радок рэйтынгу, ведае, чаму вынікі выглядаюць гэтак сціпла:

«Увага невялікая, таму што сама ролю бізнесу ў гэтай краіне не занадта вялікая. У асноўным запраўляюць буйныя дзяржпрадпрыемствы. Было б цікава параўнаць нашы рэйтынгі і рэйтынгі гэтых дырэктараў, хоць часта ніхто іх і не ведае. Што асабіста для мяне стала сюрпрызам, што я з першай сямёркі бізнесмен у межах дасяжнасці нашай улады і яшчэ не сядзеў», – кажа Юрый Зісер.

І праўда, першую дзясятку бізнэсоўцаў звязвае нешта большае, чым проста траплянне ў рэйтынг. Першае месца спісу – Віктар Пракапеня – быў незаконна затрыманы ў 2015 годзе, другое месца – Юрый Чыж – апынуўся за кратамі ў 2016-м, арыштаваныя сёлета і да гэтага часу застаюцца ў зняволенні чацвёртае і пятае месцы – Віталь Арбузаў і Аляксандр Кныровіч, 6-е месца – Уладзімір Япрынцаўарыштаваны ў 2015-м, выйшаў на волю сёлета.

Не ясна, што прычына, а што наступства? Папулярны, бо пасадзілі, ці садзяць – бо занадта папулярны? Сяргей Скрабец – былы генеральны дырэктар гандлёвага дому «Бабаеўскі» ў Беларусі, адседзеў паўтара года паводле палітычна матываванай справы.

«Як толькі буйны бізнесмен трапляе ў турму, прыклад Чыжа, адразу шмат запытаў у інтэрнэце. Яго рэйтынг адразу павышаецца. Ва ўсіх астатніх выпадках: адкрывае сетку крам, вытворчасць – ніхто гэтым не цікавіцца. Гэтак жа было і са мной», – адзначае прадпрымальнік Сяргей Скрабец.

Амаль усе прозвішчы са спісу 10-ці найбольш папулярных бізнэсоўцаў не выклікаюць у гледачоў за межамі Беларусі ніякіх асацыяцый. Акрамя двух – Віктар Кіслы – сузаснавальнік «Wargaming», вядомых «танчыкаў», і Аляксандр Машэнскі – уладальнік «Санта Брэмару» і «Савушкінага прадукту». Першы даўно жыве не ў Беларусі, а папулярнасць другога, на думку Валерыя Кругавога, былога кіраўніка Беларускай фондавай біржы, што вымушана пражывае цяпер у Польшчы, тлумачыцца не бізнес-поспехамі.

«Яны ўсе папулярныя, як мы кажам, тыя хто з «пасадкамі». Той жа Машэнскі. Ён папулярны таму што калі пасадзілі Чыжа, усе задавалі пытанне: «а хто наступны?». Машэнскі! Людзі хацелі даведацца, хто ж наступны?», – кажа экс-кіраўнік Фондавай біржы Беларусі Валер Кругавы.

У адрозненне ад большасці развітых краін свету, у Беларусі паспяховаму і багатаму чалавеку нашмат больш выгадна заставацца ў ценю.

«Высоўвацца толькі тыя, каго высоўвае сам Лукашэнка. Чыжа запрашае кавуны выбіраць, кагосьці запрашае царкву адкрыць. Тых каго ён сам выцягнуў тыя на жаль свецяцца. Астатнія не дай божа, толькі б пра іх не згадвалі», – дадае Кругавы.

А як інакш можа быць у краіне, на чале якой чалавек, што абяцаў калісьці паціснуць руку апошняму прадпрымальніку і які называе бізнэсоўцаў вашывымі блохамі на целе дзяржавы?

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках