28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовы расеец вымантачыў у мянчанак $65 тысяч

22
19-гадовы расеец вымантачыў у мянчанак $65 тысяч

Махляра з РФ пераканаў жыхарак сталіцы прадаць свае кватэры і схаваўся з грашыма.

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць 19-гадовага махляра з Расеі, які вымантачыў у некалькіх мянчанак блізу 65 тысяч даляраў. Як ён здолеў зрабіць так, што дзяўчаты прадавалі свае кватэры, і як гэтыя грошы потым патрапілі да яго, распавялі tut.by ў Партызанскім РУУС.

Чаму мянчанкі прадавалі кватэры

19-гадовы расеец Уладзіслаў Кузняцоў пазнаёміўся ў «Вконтакте» з 18-гадовай мянчанкай Ганнай, якая запрасіла яго ў госці. Першы час яны жылі разам у кватэры мамы дзяўчыны, але праз два месяцы яна папрасіла хлопца сысці. У выніку Аня і Улад пераехалі да яе сяброўкі Машы на вуліцу Галадзеда, дзе жылі ўтрох.

Праз месяц гаспадыні кватэры пачала пісаць у «Вконтакте» дзяўчына, якая назвалася пазашлюбнай дачкой яе бацькі. Яна патрабавала прадаць кватэру і перадаць ёй грошы. У ролі злучальнага звяна сваю дапамогу прапанаваў Уладзіслаў, які ведаў пра сітуацыі, што склалася. Дзяўчына прадала аднапакаёвую кватэру за 28 тысяч даляраў, а грошы аддала Кузняцову для далейшай перадачы. Усе трое пераехалі жыць у кватэру маці Марыі.

Уладзіслаў у Менску не працаваў і прапанаваў сваім сяброўкам адкрыць начны клуб. Каб унесці грошы на першапачатковае развіццё бізнэсу, ён прапанаваў прадаць трохпакаёвую кватэру маці Марыі. Жанчына пагадзілася і прадала жыллё за 37 тысяч даляраў. Яны з дачкой зарэгістраваліся і пераехалі жыць у вёску Менскага раёна. Пасля гэтага Уладзіслаў забраў атрыманыя за продаж кватэры грошы і з'ехаў у Расею.

Куды мог схавацца махляр

У міліцыю звярнулася маці Марыі, ужо былая гаспадыня трохпакаёвай кватэры. Яна распавяла, што стала ахвярай махляра, і папрасіла прыцягнуць яго да адказнасці. Праваахоўнікі выявілі, што Кузняцоў датычны таксама і да продажу аднапакаёвай кватэры.

Менавіта ён зарэгістраваўся ў «Вконтакте» пад імем дзяўчыны, прадставіўся пазашлюбнай дачкой бацькі Марыі і запатрабаваў прадаць кватэру. Ведаючы, чым займаецца Маша, ён апісваў кожны яе крок, чым прымусіў дзяўчыну спалохацца.

Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых можа быць больш. Кузняцоў мог прадстаўляцца пад прозвішчам Балак. Меркавана ён можа знаходзіцца ў Расеі ці ва Украіне. Калі вам што-небудзь вядома пра ягонае месцазнаходжанне ці вы пацярпелі ад ягоных дзеянняў - звяртайцеся ў Партызанскі РУУС ці тэлефануйце на тэлефоны 398-90-20, 398-90-30, +37529 883-23-96 або «102». Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

У дачыненні да Кузняцова распачатая крымінальная справа паводле часткі 4 артыкула 209 КК РБ («Махлярства»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках