25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве перахапілі 18 расейскіх самалётаў за тыдзень

13
У Літве перахапілі 18 расейскіх самалётаў за тыдзень

Самалёты ляцелі без уключаных транспондэраў і не падтрымлівалі сувязь з цэнтрамі кіравання ў Балтыі.

Знішчальнікі Балтыйскага паветранага патруля NATO з 31 ліпеня да 6 жніўня перахапілі 18 расейскіх самалётаў, паведамляе obozrevatel.com.

Адзначаецца, што вялікі аб'ём працы быў выкананы авіяцыяй NATO 1 жніўня, калі побач з берагамі Прыбалтыкі праляцела адразу некалькі самалётаў, уключаючы адзін транспартны Ан-26 і некалькі груп перахватчыкаў МіГ-31 і Су-27 (частку з іх літоўскія вайскоўцы ахарактарызавалі як Су-33 ).

2 жніўня над Балтыкай праляцелі два супрацьлодачныя самалёты Ту-142 і Іл-38, 3 жніўня - яшчэ два Іл-38. 5 жніўня ў Калінінградскую вобласць ляцеў яшчэ адзін Ан-26.

Большасць машын ляцелі без уключаных транспондэраў і не падтрымлівалі сувязь з цэнтрамі кіравання паветраным рухам у Прыбалтыцы.

Адзначым, што Балтыйскі паветраны патруль быў створаны вясной 2004 года як сістэма дзяжурства ВПС краін NATO над тэрыторыяй Прыбалтыкі. Праз адсутнасць у Эстоніі, Латвіі і Літвы прыдатных да нясення такой службы баявых самалётаў прыкрыццё паветраных межаў гэтых краін ажыццяўляюць дзяжурныя знішчальнікі краін NATO, што накіроўваюцца туды на ратацыйнай аснове.

Звычайны склад патруля - дзве чацвёркі знішчальнікаў. У перыяд з красавіка да жніўня 2015 года дзяжурства вялося павялічанымі сіламі (16 самалётаў). З 1 траўня 2017 года ў Прыбалтыцы разгорнутыя чатыры самалёты F-16C ВПС Польшчы (база Шаўляй, Літва) і пяць F-18A ВПС Гішпаніі (база Эмары, Эстонія).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках