23 красавiка 2024, aўторак, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Беларусі можна будзе ўбачыць унікальнае месяцавае зацьменне

3
Сёння ў Беларусі можна будзе ўбачыць унікальнае месяцавае зацьменне

Месяц афарбуецца ў барвова-чырвоны колер.

Яно чакаецца ўвечары, калі цень Зямлі часткова накрые спадарожнік нашай планеты. Атрымаецца візуальны эфект - "крывавы Месяц". Як адзначае тэлеканал ОНТ, беларусы змогуць яго ўбачыць ужо а 20.23, а максімальны эфект будзе даступны а 21.20. Спадарожнік Зямлі стане звычайным пасля 22.00, піша Еўрарадыё.

Дарэчы, метэаролагі папярэджваюць, што праз гэтую прыродную з'яву самаадчуванне некаторых людзей можа пагоршыцца.

Як інфармуе РІА «Новости», 21 жніўня адбудзецца поўнае зацьменне Сонца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках