25 красавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП: Абаронім сябе і сваю будучыню!

11
Прафзвяз РЭП: Абаронім сябе і сваю будучыню!

Незалежны прафзвяз РЭП выступіў з шэрагам заяў да міжнародных арганізацый і беларускага грамадства.

Актывісты заклікаюць спыніць крымінальны пераслед лідараў арганізацыі і вызваліць Ігара Комлік, які з 2 жніўня знаходзіцца ў турме, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Тое, што цяпер улада робіць, гэта спроба пазбавіць людзей таго прафзвязу, які цягам усёй сваёй гісторыі працаваў для людзей і абараняў гэтых людзей. Гэта парушэнне тых рэкамендацый, якія даваў МАП. Гэта ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафзвязу. Ані ў воднай краіне Еўразвязу, з якімі хочуць працаваць нашыя ўлады, такога не адбываецца. Скажу шчыра, што тое, што з'явілася ў прэсе, нібыта хабар атрымалі Фядыніч і Комлік - гэта хлусня чыстай вады, - заявіў лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

Генадзь Фядыніч знаходзіцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Шэраг чальцоў арганізацыі праходзяць праз допыты, у многіх з іх прайшлі ператрусы. Дзеячы назвалі гэтую акцыю ўладаў ліквідацыяй незалежных прафзвязаў выключна палітычнай, звязанай перш за ўсё з актыўнай дзейнасцю для абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзян, у тым ліку з супрацьстаяннем супраць дэкрэта аб "аб дармаедах".

Заява Рады Беларускага прафзвязу РЭП

2 жніўня супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю былі праведзеныя масавыя ператрусы ў офісах Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), Беларускага незалежнага прафзвязу (БНП), у кватэрах старшыняў прафзвязаў РЭП і БНП Генадзя Фядыніча і Мікалая Зіміна, старшыні Менскай гарадской арганізацыі, галоўнага бухгалтара прафзвязу РЭП Ігара Комлікa, сакратаркі-скарбніцы БНП Сняжаны Грыневіч, былой кіраўніцы сайта praca-by.info Наталлі Пічужкінай. У выніку ператрусаў канфіскаваныя ўсе цвёрдыя дыскі кампутараў, арыштаваны офіс прафзвязу РЭП, асабістая маёмасць Г. Фядыніча і І. Комлікa. Супраць Г. Фядыніча і І. Комлік распачатая крымінальная справа «ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікіх сумах».

Ігар Комлік з 2 жніўня да сёння знаходзіцца ў турме. Рада прафзвязу ўважае гэтую акцыю ўладаў выключна за палітычную, звязаную перш за ўсё з актыўнай дзейнасцю прафзвязу і ягонага лідара ў абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзян.

Гэтыя дзеянні ўладаў накіраваныя на ліквідацыю незалежнага прафзвязнага руху ў Беларусі і груба парушаюць Канвенцыю МАП №87 «Аб свабодзе аб'яднанняў».

Мы патрабуем: - неадкладна вызваліць Ігара Комліка; - спыніць крымінальны пераслед лідараў Беларускага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка і зняць з іх усе беспадстаўныя абвінавачванні; - спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафзвязу. Заклікаем беларускую грамадскасць, глабальныя прафзвязныя аб'яднанні, IndustriALL і міжнародную супольнасць выкарыстаць усе магчымыя сродкі ў абарону незалежных прафзвязаў Беларусі і не дапусціць расправы над лідарамі Незалежнага беларускага прафзвязу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Прынятая 7 жніўня 2017 года г. Менск

Да грамадзянаў Беларусі!

Паважаныя суайчыннікі! 2 жніўня ўлады пачалі маштабную акцыю ліквідацыі незалежнага прафзвязнага руху ў Беларусі. Супраць лідараў Беларускага прафзвязу РЭП, старшыні Генадзя Фядыніча і кіраўніка Менскай гарадской арганізацыі Ігара Комліка беспадстаўна распачатыя крымінальныя справы праз нібыта нявыплачаны падаходнага падатак у асабліва вялікай суме, накладзены арышт на офіс прафзвязу. Людзі працы, студэнты, пенсіянеры і беспрацоўныя, прыйшоў час праявіць салідарнасць і стаць на абарону Беларускага прафзвязу РЭП, які ніколі не здраджваў ідэалам незалежнага прафзвязнага руху і заўсёды стаяў і будзе стаяць на абароне правоў працоўных. Мы заклікаем вас на знак салідарнасці з Беларускім прафзвязам РЭП уступіць у яго шэрагі. Абаронім Незалежны прафзвяз РЭП! Абаронім сябе і сваю будучыню!

Нашы каардынаты: г. Менск тэл. 292-46-51, 292-66-35 г. Берасце тэл. 8-029 645-97-44 г. Віцебск тэл. 8-029-598-19-95 г. Гомель тэл. 8-029-699-28-65 г. Гародня тэл. 8-029-597-77-00 г. Магілёў тэл. 8-029-541-43-00 г. Бабруйск тэл. 8-028-746-99-88 г. Ворша тэл. 8-029-712-5755 Наш сайт: www.praca-by.info

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках