19 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як заснуць за адну хвіліну

5
Навукоўцы распавялі, як заснуць за адну хвіліну

Медыкі параілі асвоіць спецыяльную тэхніку дыхання.

Амерыканскія навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта распавялі, як справіцца з бессанню. Даследчыкі парэкамендавалі выконваць адмысловае практыкаванне "4 - 7 - 8", якое, з іхніх слоў, дапаможа заснуць ўсго за 1 хвіліну, піша segodnya.ua.

Для хуткага зняцця напружання медыкі параілі асвоіць асобную тэхніку дыхання, піша Medikforum.ru.

"Трэба цягам чатырох секунд удыхаць паветра праз нос, а затым затрымаць дыханне на сем секунд. Пасля гэтага варта дыхаць з дапамогай рота цягам васьмі секунд. Так трэба паўтараць, пакуль не захочацца спаць", - распавялі навукоўцы аб тым, як трэба дыхаць для хуткага засынання.

З іхніх словах, такі метад выкарыстоўваўся індыйскімі ёгамі ў працэсе медытацыі. Экспэрты падкрэсліваюць: дыханне ў адпаведнасці з вышэйапісаным рытмам здольнае супакоіць нервовую сістэму чалавека за кароткі час.

Гэтае дыхальнае практыкаванне яны парэкамендавалі ўжываць не толькі для паляпшэння працэсу засынання ўночы, але і для зняцця стрэсу, збавення ад непрыемных эмоцый.

Нагадаем, амерыканскія навукоўцы распавялі, як алкаголь здольны ўплываць на сон. Са слоў даследнікаў, ужыванне спіртнога перад сном пагражае частымі абуджэннямі і скарачэннем фазы глыбокага сну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках