19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швайцарыі ушануюць памяць Тадэвуша Касцюшкі

6
У Швайцарыі ушануюць памяць Тадэвуша Касцюшкі
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Помнік беларускаму нацыянальнаму герою паставяць у горадзе Залатурн.

Да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў швайцарскім горадзе Залатурн будзе ўсталяваны помнік герою. У гэтым горадзе Касцюшкі некаторы час жыў і памёр. Рэалізацыя ідэі стала магчымай дзякуючы намаганням згуртавання беларусаў Швайцарыі, паведамляе «Радыё Польшча».

Адным з ініцыятараў усталявання помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША з'яўляецца намеснік старшыні Згуртавання беларусаў Швайцарыі Аляксандр Сапега.

Ён распавядае, што асацыяцыя ўжо два гады працуе над тым, каб адкрыць помнік. Урачыстасць плануецца на 15 або 21 кастрычніка. Дата будзе удакладненая.

Аляксандр Сапега пакуль не раскрывае імя мастака. Вядома, што помнік рабілі ва Украіне. Гэта будзе бронзавая постаць, вышынёй 181 сантыметр.

На адкрыцці помніка будзе прысутнічаць гарадская ўлада Залатурна, дзе, дарэчы, ёсць дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. Чакаюцца госці з амерыканскай і польскай амбасадаў, беларусы з іншых краін. На сёння таксама ўзгадняецца канкрэтнае месца, дзе будзе ўсталяваны помнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках