19 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што трэба есці на сняданак для добрага сну ўночы

4
Што трэба есці на сняданак для добрага сну ўночы

Для спакойнага сну недастаткова не ёсць на ноч.

Восем арэшкаў міндаля і два фінікі, з'едзеныя цягам 30 хвілін пасля абуджэння, з'яўляюцца ідэальным сняданкам для тых, хто затым хоча моцна спаць уночы, піша rg.ru.

Пра гэта піша брытанскае выданне The Telegraph са спасылкай на фізіёлага, спецыяліста ў праблемах сну доктарка Нерыну Рамлахан (Nerina Ramlakhan). Паводле ейных слоў, жменька арэхаў і садавіны забяспечвае правільны баланс бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, каб арганізм мог актываваць абмен рэчываў і стабілізаваць узровень цукру ў крыві.

Згаданая порцыя дасць блізу 150-200 калорый і дапаможа арганізму выпрацоўваць гармон мелатанін пазней увечары, што мае вызначальнае значэнне для добрага начнога сну. І гэта можа дапамагчы людзям скінуць вагу.

- Ці верыце вы ў гэта ці не, але добры сняданак дапаможа вам спаць. Калі не снедаць наогул, ваша цела можа падумаць, што надышлі галодныя часы, і пачне выпрацоўку гармонаў стрэсу, якія дрэнна ўплываюць на сон, - кажа экспэртка. - Больш за тое, сняданак дапамагае скінуць лішнюю вагу, паскараючы метабалізм на 10 адсоткаў. Ён мае "тэрмагенны" эфект, які можа доўжыцца некалькі гадзін пасля ежы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках