18 красавiка 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі расказаў, як падарожнічае з «ануляваным» украінскім пашпартам

4
Саакашвілі расказаў, як падарожнічае з «ануляваным» украінскім пашпартам
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Падчас пералёту з ЗША ў Польшчу экс-прэзідэнт Грузіі пацвердзіў сваю тэорыю адносна ўкраінскага дакумента.

Былы прэзідэнт Грузіі, экс-кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі, пазбаўлены грамадзянства Украіны, распавёў, як ён трапіў на тэрыторыю Польшчы.

Раней СМІ варажылі, як палітыку ўдалося прыляцець у Варшаву, калі яго пашпарт стаў несапраўдным. Са слоў Саакашвілі, ён бесперашкодна заехаў у краіну па ўкраінскім пашпарце, паведамляе newsru.com.

«Я думаю, гэты пашпарт, якім я вельмі ганаруся, - не цацка асобных алігархаў, якія могуць яго даць і забраць, якія могуць яго скасаваць, якія могуць ім шантажаваць», - сказаў палітык, словы якога прыводзіць ТАСС.

«Я вырашыў, што не толькі я так думаю. Я паехаў у аэрапорт у Амерыцы, сеў у самалёт. Яны паглядзелі на мой пашпарт, не было ніякіх пытанняў, хоць (кіраўнік МУС Украіны Арсен) Авакаў і выклікаў да сябе дзейнага амбасадара ЗША папярэдзіць, каб мяне не выпускалі паводле гэтага пашпарту, таму што ён несапраўдны», - сказаў Саакавшвілі на сустрэчы з прадстаўнікамі варшаўскага Еўрамайдана. «Потым я прыехаў у Польшчу, мне ўсміхнуліся і сказалі: «Сардэчна запрашаем», - дадаў ён.

Відэа сустрэчы апальны палітык выклаў на сваёй старонцы ў Facebook. Ён таксама прадэманстраваў свой украінскі пашпарт.

Раней Саакашвілі заяўляў, што без усялякіх праблем прыехаў з ЗША ў Польшчу, не звяртаючыся да дыпламатычнай дапамогі. Палітык 4 жніўня прыбыў у польскую сталіцу для ўдзелу ў цырымоніі з нагоды 73-й гадавіны Варшаўскага паўстання. Ён заявіў мясцовым СМІ, што мае намер вярнуцца на Украіну і вывучае легальныя спосабы ўезду ў краіну.

«Яны папярэдзілі ўсе памежныя службы, усе авіякампаніі, што не трэба мяне пускаць... У мяне не было ніякіх праблем з тым, каб пакінуць Злучаныя Штаты. Хоць Авакаў у першы ж дзень выклікаў, наколькі я ведаю ад амерыканцаў, намесніка амерыканскага амбасадара ў Кіеве з папярэджаннем або з патрабаваннем мяне не выпускаць са Злучаных Штатаў», - сказаў былы грузінскі лідар.

26 ліпеня стала вядома, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам пазбавіў Саакашвілі грамадзянства Украіны. У адміністрацыі кіраўніка дзяржавы растлумачылі, што пастанова была прынятая на хадайніцтва Дзяржаўнай міграцыйнай службы. Камісія ў пытаннях грамадзянства пры прэзідэнце падтрымала хадайніцтва аб спыненні грамадзянства Саакашвілі і рэкамендавала прэзідэнту прыняць адпаведную пастанову.

На сайце Дзяржаўнай міграцыйнай службы было апублікаванае паведамленне, у якім гаварылася, што матэрыялы па справе Саакашвілі былі пададзеныя Генпракуратурай краіны.

Грамадзянства Украіны было выдадзена Саакашвілі ў 2015 годзе на распараджэнне Парашэнкі. Экс-прэзідэнт Грузіі быў прызначаны кіраўніком Адэскай вобласці. У тым жа годзе ўказам прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі Саакашвілі пазбавілі грузінскага грамадзянства ў сувязі з атрыманнем пашпарта замежнай дзяржавы.

У лістападзе мінулага года Саакашвілі сышоў у адстаўку з пасады губернатара, абвінаваціўшы ўкраінскія ўлады ў нежаданні змагацца з карупцыяй. Пасля зняцця з пасады ён стварыў уласны рух «Рух новых сіл». Каментуючы пастанову аб пазбаўленні ўкраінскага грамадзянства, Саакашвілі сцвярджаў, што яна была прынятая на падставе падробленай анкеты.

Польская пракуратура атрымала запыт Грузіі аб Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі паведаміў у нядзелю журналістам у Варшаве, што 7 жніўня ён мае намер пакінуць Польшчу і адправіцца падарожнічаць па Еўропе.

Між тым стала вядома, што пракуратура Польшчы атрымала ў панядзелак запыт Міністэрства юстыцыі Грузіі што да Саакашвілі. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, паведаміў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі.

З ягоных слоў, грузінскі бок просіць «пацвердзіць, што Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы». «У адпаведнасці з працэдурамі, мы даручылі высветліць гэтыя пытанні памежнай ахове і паліцыі», - сказаў прадстаўнік пракуратуры Польскаму агенцтву друку.

31 ліпеня міністр юстыцыі Грузіі Тэя Цулукіані заявіла, што Тбілісі гатовы запатрабаваць экстрадыцыі Саакашвілі з любой краіны.

Калі гэта будзе Украіна, то ў нас працэдуры завершаныя і ўсе довады, якія ў нас былі яшчэ ў 2014-2015 гадах, ужо перададзеныя ўкраінскаму боку. Што да іншых краін, напрыклад ЗША, то ў выпадку, калі былы прэзідэнт там вырашыць застацца, нам спатрэбяцца прававыя кансультацыі з гэтымі краінамі, уключаючы перамовы і пагадненні аб выдачы», - сказала міністарка.

Саакашвілі займаў пасаду прэзідэнта Грузіі са студзеня 2004 года да лістапада 2007 года і са студзеня 2008 года да сярэдзіны лістапада 2013 года. У лістападзе 2013 г. ён пакінуў краіну да заканчэння паўнамоцтваў і інаўгурацыі прэзідэнта Георгія Маргвелашвілі. Палітык пражываў у ЗША, а затым ва Украіне.

У 2014 годзе ў Грузіі Саакашвілі былі выстаўленыя абвінавачанні ў арганізацыі расправы над удзельнікамі мірнага мітынгу 7 лістапада 2007 года, у супрацьпраўным уварванні ў будынак тэлеканала «Имеди», незаконным прысваенні маёмасці бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, арганізацыі ўзброенага нападу на дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, растраце дзяржаўных сродкаў у 2009-2012 гадах. Саакашвілі быў завочна арыштаваны. Сам экс-прэзідэнт уважае крымінальны пераслед палітычна матываваным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках