23 красавiка 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі суд вынес прысуды ашмянскім мытнікам

14
Менскі суд вынес прысуды ашмянскім мытнікам
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Працэс доўжыўся восем месяцаў.

16 фігурантаў абвінавацілі ў атрыманні хабараў, большасць мытнікаў сваю віну прызналі: хтосьці цалкам, хтосьці часткова. І толькі Юрый Кавальчук і Ігар Бубнаў увесь час намагалі - яны не вінаватыя. Самае суровае пакаранне атрымаў былы мытнік, а пасля бізнэсовец Гарнік Сарумянц - 11,6 гадоў узмоцненага рэжыму. У яго будзе канфіскавана 1,8 мільёна даляраў, знойдзеных пад ваннай у кватэры, піша tut.by.

За паўгадзіны да абвяшчэння прысуду ў фае Менскага абласнога суда было шматлюдна. З Ашмянаў прыехала больш за 30 сваякоў абвінавачаных. Усцяж калідора, аж да залы судовых пасяджэнняў, былі выстаўленыя супрацоўнікі міліцыі. Каля дзвярэй, за якімі знаходзіліся фігуранты гучнага працэсу, дзяжурылі некалькі канваіраў.

Абвінавачаныя, якія знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе або хатнім арыштам, прыйшлі з цяжкімі сумкамі - на выпадак, калі суд прысудзіць да пазбаўлення волі.

Першаму абвясцілі прысуд Сарумянцу, які быў, паводле версіі следства, арганізатарам, - 11,6 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адзіную абвінавачваную жанчыну Мароз прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі. Да суда яна знаходзілася дома, на абвяшчэнне прысуду таксама прыйшла з торбай. У асноўным, фігуранты справы атрымалі ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі - у многіх будуць канфіскаваныя аўтамабілі і грошы. Літоўскаму бізнэсоўцу далі штраф - 2000 базавых адзінак, ён выходзіць на волю. Абвінавачаны Рэвака прысуджаны да абмежавання волі.

Нагадаем, перш, чым выйсці ў дарадчы пакой, суд тройчы выслухоўваў апошняе слова абвінавачаных, іх абаронцы столькі ж разоў выступалі ў спрэчках. Дзяржабвінаваўца адразу запытаў досыць суровае пакаранне для фігурантаў - да 12,5 гадоў пазбаўлення волі. Выслухаўшы пракурора, за лічаныя дні некаторыя абвінавачаныя знайшлі грошы і кампенсавалі шкоду. Да прыкладу, двое фігурантаў заплацілі прыкладна па 120 тысяч даляраў, адзін - 90 тысяч, яшчэ адзін - 60 тысяч. Адвакаты папрасілі далучыць квітанцыі да матэрыялаў крымінальнай справы і ўлічыць гэта пры вынясенні пакарання. І пракурор улічыў. Ён запытаў новае пакаранне, менш суровае, «прыбраўшы» па некалькі гадоў для тых, хто раскаяўся і заплаціў.

Нагадаем, гучны працэс у Менскім абласным судзе пачаўся ў снежні 2016 года. На лаве падсудных амаль усё кіраўніцтва ашмянскай мытні, а таксама два бізнэсоўцы - Тураеў з Вільні і Рэвака з Астраўца. Адных абвінавачваюць паводле ч.3 арт.430 КК «Атрыманне хабару ў асабліва значнай суме», іншых - паводле ч.2 арт.431 «Даванне хабару».

Паводле версіі следства, з 2010 да 2015 года супрацоўнікі мытні атрымлівалі хабар за тое, што хутка і бесперашкодна прапускалі праз мяжу аўтамабілі з кветкамі. У спрэчках адвакаты прасілі прыбраць з абвінавачання ч.3 арт.430 КК «Атрыманне хабару ў асабліва значнай суме, альбо арганізаванай групай». Абаронцы ўпэўненыя: ніякай арганізаванай групы не было, кожны дзейнічаў сам па сабе. Самі ж абвінавачваныя казалі, што дома іх чакаюць жонкі, дзеці, састарэлыя бацькі і прасілі не пазбаўляць волі.

- Дзякуючы нам штогод у казну паступала 100 мільёнаў даляраў, мы змаглі спыніць не адну пастаўку наркатычных сродкаў, чым выратавалі жыцці сотні людзей. Я заўсёды працаваў сумленна і добрасумленна, - казаў у апошнім слове Юрый Кавальчук, былы намеснік ашмянскай мытні.

Больш за ўсё да сябе ўвагі ў працэсе прыцягваў Гарнік Сарумянц. Некалькі гадоў таму ён пайшоў з мытні, стаў бізнэсоўцам. Менавіта ў Гарніка падчас ператрусу знайшлі пад ваннай 1,8 мільёны даляраў. Паводле версіі следства, менавіта з Сарумянца ўсё пачалося і ён стаў арганізатарам групы. Сам мужчына не адмаўляе: ён даваў хабары мытнікам, але групай не кіраваў, а 1,8 мільёна даляраў не ягоныя, а знаёмага, які цяпер абвешчаны ў вышук.

- Віну прызнаю, раскайваюся, - заяўляў Гарнік Сарумянц.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках