25 красавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Прадпрымальнікі працуюць, а мы блох вышукваем

49
Лукашэнка: Прадпрымальнікі працуюць, а мы блох вышукваем

Дыктатар заклікаў прадпрымальнікаў быць «сацыяльна адказнымі» і працаваць не толькі на сябе, але і на карысць дзяржавы.

Пра гэта ён заявіў, заслухоўваючы даклад у пытаннях выканання даручэнняў аб «стымуляванні дзелавой ініцыятывы», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Ад усякіх супольных дзеянняў - маіх як прадстаўніка ўлады і вашых як прадстаўнікоў бізнэсу - павінен быць эфект для дзяржавы і для прадпрымальніцтва. Гульня ў адну браму непрымальная. Я за тое, каб бізнэс у нас быў свабодным, адказным, больш эфектыўным, але каб пасля прыняцця пастаноў (у стымуляванні дзелавой ініцыятывы) дзяржава стала мацнейшай. Калі вы па-іншаму гэта разумееце, тады ў нас з вамі наўрад ці штосьці атрымаецца», - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да прадпрымальнікаў.

«Мяне карабаціць, калі дакладваюць, што прадпрымальнікі спрабуюць працаваць і справай займаюцца, а мы пачынаем блох вышукваць. Гэтага быць не павінна», - сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклікаў прадпрымальнікаў да разумення таго, што яны працуюць у дзяржаве. «Нельга дапусціць, як гэта ў вядомых дзяржавах, розніцу паміж беднымі і багатымі людзьмі ў 25-30 разоў. Гэта правобраз калі не будучай рэвалюцыі, то нестабільнасці дакладна», - заявіў дыктатар.

Таксама Лукашэнка перасцярог прадпрымальнікаў-дылетантаў ад неабгрунтаваных ілюзій: «Усе разумеюць бізнэс так: браму адчыніў, зайшоў - і грошы на цябе пасыпаліся. Так не бывае. Бізнэс - гэта вельмі цяжкая ноша. Там трэба варушыцца і ведаць многае. Трэба валодаць не проста адпаведнымі, а цэлым комплексам навыкаў. Асабліва ў нашым грамадстве, якое толькі-толькі пачынае займацца гэтым тыпам дзейнасці. Таму заўсёды шукайце прычыну ў сабе і не бегайце па вуліцах і плошчах з плачам аб тым, што дзяржава нешта не стварыла».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках