29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Мужэнка: Вучэнні «Захад 2017» маюць наступальны характар

5
Віктар Мужэнка: Вучэнні «Захад 2017» маюць наступальны характар
ВІКТАР МУЖЭНКА
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні - спроба ціску на Украіну і краіны NATO.

Віктар Мужэнка, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, заявіў, што беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017», запланаваныя на верасень, з'яўляюцца спробай ціску на Украіну і краіны-ўдзельніцы NATO і пагражаюць дэстабілізацыяй сітуацыі ў рэгіёне.

У інтэрв'ю liga.net Мужэнка сказаў, што «стварэнне вайсковай групоўкі (для вучэнняў - заўв.) на тэрыторыі Беларусі носіць наступальны характар». І дадаў:

«Мы не выключаем такога варыянту, што пад выглядам вучэнняў «Захад-2017» у Беларусі будуць створаныя перадавыя базы ўзбраення і вайсковай тэхнікі, што дасць Расейскай Федэрацыі магчымасць пры неабходнасці ў кароткія тэрміны стварыць новыя групоўкі».

На думку Мужэнкі, у вучэннях возьмуць удзел значна больш чым пяць тысяч расейскіх вайскоўцаў. Ён таксама адзначыў:

«Вучэнні «Захад-2017» не абмяжоўваюцца тэрыторыяй Беларусі, плануецца комплекс вучэнняў: стварэнне адпаведных груповак, перадыслакацыя воінскіх частак, і на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў тым ліку, і ўздоўж мяжы з Украінай».

Нагадаем, што 8 верасня, у Дзень Беларускай вайсковай славы, а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Акцыя папярэджання магчымай агрэсіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках