24 красавiка 2024, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Маргвелашвілі асудзілі наведванне Пуціным акупаванай Абхазіі

Парашэнка і Маргвелашвілі асудзілі наведванне Пуціным акупаванай Абхазіі

Прэзідэнт Грузіі заявіў, што адчувае падтрымку Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сёння тэлефонную размову з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, піша сайт тэлеканала 112.ua.

"Абодва лідары асудзілі наведванне прэзідэнтам Расеі акупаванай Абхазіі сёння", - сказана ў паведамленні.

Прэзідэнт Украіны выказаў салідарнасць з грузінскім народам на дзевятую гадавіну пачатку расейскай агрэсіі супраць Грузіі. "У гэты дзень нашыя сэрцы з вамі", - сказаў Пятро Парашэнка. Ён таксама адзначыў, што Украіна падтрымлівае і будзе падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.

Прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі падкрэсліў, што Грузія адчувае падтрымку Украіны і ўдзячная за яе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках