25 красавiка 2024, Чацвер, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі трох краін аб'ядналіся супраць воднай авантуры беларускіх уладаў

6
Эколагі трох краін аб'ядналіся супраць воднай авантуры беларускіх уладаў

Петыцыю супраць воднага маршруту, што злучаў бы Балтыйскае і Чорнае мора апублікавалі больш за 20 экалагічных арганізацый.

Сумесную петыцыю супраць будаўніцтва воднага шляху Е40 апублікавалі больш за дваццаць экалагічных арганізацый Беларусі, Польшчы і Украіны. Свой подпіс можа паставіць кожны ахвочы, піша сайт media-polesye.by.

Сярод аўтараў петыцыі грамадскія арганізацыі - «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Багна», «Экадом», «Зялёная сетка» (Беларусь), Сусветны фонд дзікай прыроды WWF (прадстаўніцтва ў Польшчы і Украіне), Украінскае таварыства аховы птушак (Украіна) і іншыя.

- Мэта петыцыі - звярнуць увагу грамадскасці, уладаў і патэнцыйных інвестараў на негатыўныя наступствы, да якіх можа прывесці стварэнне новай транспартнай артэрыі, і ў канчатковым выніку спыніць распрацоўку гэтага праекта, - паведамілі ў аргкамітэце грамадскай кампаніі «Стоп Е40! Захаваем нашы рэкі разам».

Эколагі трох краін занепакоеныя тым, што праект прадугледжвае сур'ёзнае змяненне гідралагічнага рэжыму рэк, якія фармуюць гэты водны шлях: Віслы, Мухаўца, Піны, Прыпяці, Дняпра, а таксама Дняпроўска-Бугскага канала. На нашых рэках могуць з'явіцца новыя плаціны, дамбы, іх рэчышча могуць быць выпрамленыя, а берагі заключаныя ў бетон. Такое ўмяшанне чалавека пагражае назаўжды змяніць гэтыя рэкі, разбурыўшы экасістэмы, якія склаліся. Між іншым, непапраўная шкода можа быць нанесеная больш чым сямі дзясяткам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўсіх трох краінах, дзе жывуць многія рэдкія віды жывёл і раслін.

Эколагі заклікаюць нацыянальныя ўрады і інвестараў адмовіцца ад планаў па будаўніцтве воднага шляху Е40 і прапаноўваюць засяродзіцца на іншых праектах у транспартнай галіне, якія не будуць несці такой пагрозы прыродзе і якія гарантуюць станоўчы эканамічны эфект як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве.

Заклік спыніць распрацоўку праекта падтрымалі ўдзельнікі V Форуму грамадскіх экалагічных арганізацый Беларусі, які прайшоў у Раўбічах (Менскі раён) 21-23 ліпеня 2017 года. Да рэзалюцыі форуму далучыліся некалькі дзясяткаў экалагічных арганізацый краіны.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках