25 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конрад Паўлік: Справа не ў палітыцы, Польшчу турбуе бяспека БелАЭС

1
Конрад Паўлік: Справа не ў палітыцы, Польшчу турбуе бяспека БелАЭС
КОНРАД ПАЎЛІК
ФОТА: PAP

Пасол Польшчы ў Менску адказаў беларускаму МЗСу.

Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на заявы польскага міністра замежных спраў Вітольда Вашчыкоўскага наконт Беларускай АЭС і для гутаркі быў запрошаны Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

«Сустрэча адбылася, бакі абмяняліся меркаваннямі. Пасол Паўлік звярнуў увагу на тое, што перш за ўсё нас цікавіць пытанне бяспекі Беларускай АЭС і што ні ў якім разе Польшча не мае намеру палітызаваць гэтае пытанне», - пракаментавалі euroradio.fm вынікі гэтай сустрэчы ў пасольстве Польшчы.

ПАСОЛ КОНРАД ПАЎЛІК І МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ПОЛЬШЧЫ ВІТОЛЬД ВАШЧЫКОЎСКІ

Нагадаем, на днях міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі заявіў у каментары РІА «Новости», што ягоная дзяржава не будзе набываць электраэнэргію з БелАЭС. Са свайго боку, беларускае МЗС падкрэслівае, што прэтэнзій або сумневаў з нагоды бяспекі БелАЭС палякі не выказвалі ні на двухбаковым узроўні, ні ў рамках існых міжнародных фарматаў. Беларускія дыпламаты выказваюць здзіўленне, што міністр Вашчыкоўскі заявіў, быццам электраэнэргію з БелАЭС не будуць купляць у сувязі з «небяспечнымі тэхналогіямі», бо Польшча сама разглядае магчымасць развіваць ядзерную энэргетыку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках