24 красавiка 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Верамеенка: Паўстанне рабочых абрыне апошнюю апору лукашызму

14
Сяргей Верамеенка: Паўстанне рабочых абрыне апошнюю апору лукашызму
СЯРГЕЙ ВЕРАМЕЕНКА

Пратэстныя настроі беларусаў накіпаюць, як рондаль з баршчом.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў гарадзенскі каардынатар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Сяргей Верамеенка.

- Лукашэнка на днях абвясціў, што абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» будзе гатовы да 1 кастрычніка, а міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла аб рэалізацыі прынцыпу «не працуеш - плаціш за паслугі». Як, на ваш погляд, беларусы адрэагуюць на такія размовы ўладаў?

- Людзі ўжо паказалі, як яны рэагуюць на такія выхадкі ўладаў. Мне здаецца, што Лукашэнка проста жыве ў нейкім сваім свеце, ён самаізаляваўся: не чытае навін, не сочыць за інфармацыяй у інтэрнэце, яму яна падаецца ў якасці спецдакладу. Гэта значыць, рэальнай сітуацыяй Лукашэнка адназначна не валодае.

Вядома, для яго было б лепш зрабіць дэкрэт аб «дармаедах» непрацуючым, але мы бачым, што ў выніку таго, што Міжнародны валютны фонд не выдаў грошай на падтрымку рэжыму - у яго вельмі дрэнная сітуацыя. У сувязі з гэтым, Лукашэнка ўсё ж спрабуе даціснуць ідэю скандальнага дэкрэта, збіраецца ўводзіць нейкія ID-карты. Я думаю, што зусім хутка людзі яму скажуць: «Ай, ідзі ты ўжо адсюль! Надакучыў!»

Тым больш, што сам функцыянальны працэс дэкрэту не распрацаваны. Абсалютна невядома, як гэта ўсё будзе працаваць: запісаныя ў «дармаеды» беларусы будуць плаціць завышанымі коштамі за паслугі, або аплачваць медабслугоўванне, або звароты ў міліцыю?

- Ці аддаюць сабе беларускія ўлады справаздачу ў тым, што ў цяперашняй сацыяльна-эканамічнай сітуацыі іх ініцыятыва, мякка кажучы, недарэчная?

- Яны ўжо даўно адарваліся ад рэальнасці. Тое, што людзі не могуць знайсці працу - гэта бяда народа, улады, дзяржавы. У такой катастрафічнай сітуацыі трэба ствараць умовы, каб беларус мог уладкавацца на годнае працоўнае месца, а вось «праца для працы» больш нагадвае канцлагер: людзі працуюць, а іх за гэта кормяць.

Цяпер у Беларусі менавіта такая сітуацыя: заробкаў людзям ледзь стае, каб пракарміцца, а сваімі дзеяннямі ўлады толькі пагаршаюць сітуацыю.

- Вы, як каардынатар БНК у рэгіёне, што можаце сказаць пра настроі ў грамадстве?

- Я ўпэўнены, што пратэсты прадоўжацца. Больш за тое, яны выйдуць на больш якасны ўзровень. Беларусы - еўрапейская нацыя, разумныя людзі і выдатна разумеюць прычыну таго, чаму ў краіне такая цяжкая эканамічная сітуацыя. Яны ўсведамляюць, што так склалася не проста таму, што самадур захацеў зрабіць менавіта так, а не інакш, а праз тое, што ва ўладаў няма грошай нават для ўтрымання саміх сябе, а што ўжо казаць пра забеспячэнне беларусам годнага жыцця.

На мой погляд, пратэсты прадоўжацца адразу пасля таго, як выйдзе новая рэдакцыя дэкрэта. І яны не проста прадоўжацца, а зліюцца з патрабаваннямі іншых слаёў насельніцтва.

Я працую ў такой сферы, дзе камунікую з рознымі людзьмі: ад працоўных да вайскоўцаў. Прадпрымальнікі, рабочыя кіпяць, як тая каструля з баршчом, якая закіпае, а ўлады спрабуюць зверху прыкрыць гэта вечкам, каб нічога не выходзіла вонкі. Але пратэсты ўсё адно выйдуць вонкі і яны будуць злучаныя з патрабаваннямі прадпрымальнікаў і іншых абураных слаёў насельніцтва.

Вялікая імавернасць, што ўпадуць заробкі і паўстануць рабочыя, якія павінны сказаць сваё слова. І вось тады ўпадзе апошні аплот лукашызму. Бо паўстане не так званая «пятая калона», не «вашывыя блохі», не «дармаеды», а людзі, на якіх усё трымаецца.

Думаю, што эканамічная сітуацыя ў краіне будзе толькі пагаршацца, бо фактычна грошы для таго, каб застацца на плыву, ва ўладаў сканчаюцца.

Трэба толькі, каб беларусы сталі смялейшымі, зрабілі апошні рывок, зразумелі што ніхто акрамя нас, інакш будзе Паўночная Карэя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках