17 траўня 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падкоп ад Гуцарыева

14
Падкоп ад Гуцарыева

Сёння на сусветным калійным рынку надыходзіць новая фаза.

Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў, заявіў Лукашэнка на сустрэчы з расейскім бізнэсоўцам, старшынём рады дырэктараў ЗТАА «Слаўкалій» Міхаілам Гуцэрыевым.

Але ці будзе ўсё развівацца так, як мяркуе дыктатар?

- «Беларуськалій» сапраўды з'яўляецца адным з найбуйнейшых гульцоў на калійным рынку, - кажа «Заўтра тваёй краіны» экспэртка ў пытаннях паліўна-энэргетычнага комплексу Таццяна Манёнак. Але пры гэтым трэба ўлічваць, што найбліжэйшым часам на гэтым рынку з'явяцца новыя гульцы, нагадвае экспэртка.

- Безумоўна, вельмі важна мець вялікую дзель на сусветным рынку. Але сёння важна не толькі падвысіць аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі, важней за ўсё - яе кошт, - падкрэслівае Таццяна Манёнак.

Са слоў суразмоўніцы «Заўтра тваёй краіны», яшчэ зусім нядаўна можна было ўплываць на сусветныя кошты калійных угнаенняў шляхам стварэння альянсаў з іншымі вытворцамі, дзякуючы скаардынаванай палітыцы.

- Сёння на калійным рынку надыходзіць новая фаза: сюды прыходзяць новыя гульцы, канкурэнцыя ўзрастае. І ўсім удзельнікам рынку даводзіцца думаць, як уплываць на кошты. Нездарма экспэрты кажуць, што абвастрэнне канкурэнцыі будзе стымуляваць стварэнне новых калійных альянсаў, - кажа Таццяна Манёнак.

На думку экспэрткі, сённяшняе перавышэнне прапановы над попытам на калійным рынку зробіць больш паспяховымі тых вытворцаў, хто даб'ецца паляпшэння лагістыкі даставак прадукцыі, паляпшэння якасці ўгнаенняў і зніжэння іх сабекошту.

Таму звычайнае будаўніцтва яшчэ аднаго камбіната ў Любанскім раёне пры велізарных выдатках на праект неабавязкова прывядзе да поспеху на сусветным калійным рынку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках