29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі

9
8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі

Першая тысяча чалавек атрымае візы бясплатна.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Артур Клімовіч.

«Візы Вяйшнорыі бясплатна!

Консульскі аддзел пасольства Вяйшнорыі ў Беларусі пачынае сваю работу 8 верасня. Урачыстае адкрыццё - а 19:00. Адрас: Мінск, Кастрычніцкая плошча. Першая тысяча наведвальнікаў атрымаюць візы Вяйшнорыі бясплатна, астатнія - коштам Шэнгена.

З сабой мець пашпарт, два фотаздымкі і добры настрой», - напісаў актывіст.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца 14 верасня. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічана рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках