29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone 8: чаго чакаць ад юбілейнай навінкі Apple

iPhone 8: чаго чакаць ад юбілейнай навінкі Apple

Кампанія Apple прэзентуе смартфон iPhone 8 12 верасня.

Афіцыйная прэзентацыя юбілейнага смартфона ад Apple адбудзецца восенню 2017 года, а пакуль застаецца губляцца ў здагадках і пераасэнсоўваць пагалоскі, піша internetua.com. Якімі новаўвядзеннямі здзівіць новы флагман?

Паводле неафіцыйных звестак, кампанія Apple плануе выпусціць адразу тры смартфоны - дзве абноўленыя версіі легендарнага iPhone 7 і навінку лінейкі iPhone 8.

Імаверна, апарат будзе мець бяздротавую зарадку. Кнопка Home стане віртуальнай, магчымасці апаратнай часткі - практычна бязмежнымі. Па чутках, апгрэйд чакае і сістэму бяспекі - удасканаленая тэхналогія надзейна абароніць канфідэнцыйную інфармацыю ад трэціх асоб. Застанецца гэта звыклы сканер адбіткаў пальцаў ці будзе распрацаваная тэхналогія распазнавання твараў - пакуль невядома.

Аналітыкі прадракаюць кардынальны рэдызайн прылады. Мяркуючы з чарцяжоў, апублікаваных раней Бэнджамінам Гескінам, iPhone 8 атрымае прагрэсіўны 5.8-цалевы экран. Чаканыя габарыты 143.4 × 70.77 × 7.51 мм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках