28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фантастычны фэст у Лідзе сабраў 100 тысяч чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі

54
Фантастычны фэст у Лідзе сабраў 100 тысяч чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Фэст у горадзе Гедыміна паказаў, што неўзабаве мы пабачым сапраўдную Беларусь.

Учора ўдзень аўтобусамі, электрычкамі і на асабістых аўто дзясяткі тысяч беларусаў накіраваліся ў Ліду, дзе шумна і маштабна адгрымеў фестываль Lidbeer, паведамляе onliner.by.

«Сёння ў Лідзе было блізу 100 000 гледачоў. 1% насельніцтва Беларусі», - напісаў у суботу ў «Твітэры» вядомы беларускі блогер-патрыёт Эдуард Пальчыс, ураджэнец горада Ліда.

Усяго на адзін дзень у годзе звычайны беларускі горад занурыўся ў неверагодную атмасферу руху, весялосці і свабоды, у якой не знайшлося месца добраахвотна-прымусовым шэсцям і іншай абавязалаўцы, уласцівай шматлікім нашым святах.

ФОТА: ONLINER.BY

Lidbeer уважаецца за адзін з найбуйнейшых у краіне «піўных» фэстаў. Ён праводзіцца ўжо трэцім разам. У верасні 2016 года ў Ліду прыехала больш за 100 тысяч чалавек, чаго, напэўна, не чакаў ніхто. Гэтым разам арганізатары былі гатовыя да яшчэ большага наплыву гасцей, таму ўлічылі леташні досвед і павялічылі фуд-корт больш чым удвая, значна пашырылі санітарную зону, прыдумалі новыя забавы для дзяцей і дарослых. Са слоў удзельнікаў фэсту, чэргі былі прымальныя, ежы ствала на ўсіх.

Фота: onliner.by

Фуд-корт і першыя фестывальныя лакацыі пачалі працаваць а дзясятай раніцы. Цягам дня на малой сцэне выступалі беларускія гурты, адабраныя падчас інтэрнэт-галасавання. Дзяцей забаўлялі аніматары і цыркачы, знайшлі сабе занятак па душы аматары квэстаў і актыўнага адпачынку. Ахвотныя маглі наведаць экскурсію на заводзе і паглядзець, як вырабляюць піва.

ФОТА: ONLINER.BY

Увечары стала гарачэй: пачаўся гала-канцэрт з удзелам гуртоў «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», Lumen, а хэдлайнерам стала ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы», якая дала паўтарагадзінны канцэрт.

ФОТА: ONLINER.BY

Як паведамляў сайт Charter97.org Лявона Вольскага на сцэне ў Лідзе сустракалі шматтысячным скандаваннем «Жыве Беларусь!», а вечаровы гала-канцэрт прайшоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: facebook.com
ФОТА: facebook.com
ФОТА: facebook.com
ФОТА: facebook.com
Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках