19 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнас Энрот: Беларусы - вельмі прыемныя людзі, вельмі працавітыя

Юнас Энрот: Беларусы - вельмі прыемныя людзі, вельмі працавітыя
ФОТА: REUTERS

Брамнік менскага «Дынама» распавёў пра тое, ці меў культурны шок пры пераездзе ў Беларусь.

Галкіпер менскага «Дынама» Юнас Энрот у інтэрв'ю sport-express.ru распавёў пра тое, ці меў культурны шок пры пераездзе ў Беларусь.

- На што, па-вашаму, здольны Менск у гэтым сезоне?

- Я пакуль не так шмат спаборнікаў бачыў, але мне здаецца, што ўсё ў нас будзе добра. Каманда дастаткова таленавітая сабралася, добрая. Многія хлопцы даўно гуляюць разам, добра знаёмыя з магчымасцямі адзін аднаго - гэта таксама будзе падмогай. Спадзяюся, што я дапамагу хлопцам сваёй гульнёй, і мы будзем абыгрываць нават больш моцных спаборнікаў за кошт каманднай гульні.

- Культурны шок у Беларусі не мелі пасля Амерыкі?

- Я бываў у Расеі раней, а ў Беларусі ўсё вельмі падобна, таму быў да ўсяго гатовы. І мяне нішто не здзіўляла. Беларусы - вельмі прыемныя людзі, вельмі працавітыя. Абстаноўка - выдатная, расслабленая. Ніхто мяне не кранае, не тузае, пра хакей на вуліцах не распытвае. Цяжка пакуль прывыкнуць да поціску рукі, і гэта, напэўна, адзінае, што мяне здзівіла. Я не ведаў аб гэтай традыцыі - кожную раніцу паціскаць камусьці рукі. Даволі дзіўна. Але нічога ў гэтым такога няма - паціснуў і паціснуў. Не «грузіцца» ж з гэтай нагоды.

Праўда, рукі пасля гэтага імкнуся мыць, каб не падчапіць інфекцыю. Напэўна, гэта не самая разумная задума - паціскаць рукі, будучы ў хакейнай камандзе, дзе траўмы, пот і кроў, але такія ўжо традыцыі. Людзі проста выказваюць павагу адзін аднаму такім чынам. Шведы, вядома, моцна адрозніваюцца ад беларусаў і расейцаў. Але гэта цалкам нармальна. І калі ўжо я тут - павінен паводзіць сябе так, як тут прынята, - сказаў Энрот.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках